- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецкі дом "Беларуская навука" (былое выдавецтва "Навука і тэхніка") выдае навуковыя працы вучоных акадэміі, а таксама даследчыкаў з іншых навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры па гісторыі, філасофіі, сыцыялогіі, мове, літаратуры, мастацтву, медыцыне, фізіцы, геалогіі, тэхніцы, хіміі. Выдае таксама навукова-папулярную і даведачную літаратуру, навуковыя часопісы. У прыватнасці, "Беларуская навука" выдае галоўныя часопісы акадэміі Доклады Национальной академии наук Беларуси и Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і... Болей »
У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы... Болей »
Даследуюцца беларускія народныя музычныя інструменты, якія бытуюць у традыцыйнай і сучаснай народнай інструментальнай культуры. Упершыню аналізуецца гістарычны эвалюцыйны шлях беларускіх народных інструментаў ад старажытнасці да сучаснасці, прадстаўлены багаты і разнастайны інструментазнаўчы матэрыял... Болей »
Поўны збор твораў Максіма Багдановіча ў 3-х тамах падрыхтаваны ордэна Дружбы нарбдаў Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Гэта найбольш поўнае, навукова-каменціраванае выданне спадчыны класіка беларускай літаратуры. Поўны збор твораў М. Багдановіча ажыццяўляецца ўпершыню. Выданне ўключае ўсе... Болей »
У другі том уключаны прязаічныя творы Максіма Багдановіча: апаняданні, пераклады, літаратурна-крытычныя артыкулы.... Болей »
У першы том уключаны вершы, пераклады, чарнавыя накіды, а таксама паэтычныя творы, якія прыпісваюцца М. Багдановічу.... Болей »
У кнізе паказана барацьба розных ідэалагічных канцэпцый, утварэнне органаў савецкай улады, абвяшчэнне Беларускай Народная Рэспублікі, а затым і ўтварэнне Беларускай ССР. Па-новаму асвятляюцца падзеі вайны і ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР.... Болей »
Гэта юбілейнае, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна, выданне змяшчае зусім не юбілейньм развагі пра ўзаемадачыненні суседніх літаратур — беларускай і рускай. У цэнтры ўвагі — тыпалогія творчасці Аляксандра Пушкіна і Якуба Коласа. Кніга разлічана як на пушкіністаў, так і на коласазнаўцаў.... Болей »
«Пушкін, — падкрэсліў аднойчы Гогаль, — ёсць з’ява рускага духу: гэта рускі чалавек у яго развіцці, у якім ён, мабыць, з’явіцца праз дзвесце гадоў». I хоць двухсотгоддзе вялікага паэта набыло ўжо рэальныя абрысы, тыя дзвесце гадоў, якія меў на ўвазе Гогаль, яшчэ не мінуліся і наўрад ці калі мінуцца.... Болей »
У кнізе разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні стварэння навуковай i навукова-тэхнічнай тэрміналогіі на беларускай мове. Найболыиая ўвага ўдзелена разнастайнай мовазнаўчай праблематыцы, звязанай як з тэрмінамі на чыста беларускамоўнай аснове, так і з інтэрнацыянальнымі элементамі ў іх. Разлічана... Болей »