- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Белы Аляксей Ільіч нарадзіўся 20.12.1953г. у в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Скончыў мараходнае вучылішча, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Кіеўскі інстытут паліталогіі. Працаваў матросам, памочнікам капітана цеплахода, журналістам, галоўным рэдактарам газеты “Текстильщик”, галоўным рэдактарам газеты “Шаг”. Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара газеты “Intex-press” у Баранавічах.
Паэт, старшыня баранавіцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў. Вершы публікаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, рэспубліканскай газеце “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Дыялог”, кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” (1997г., 2000г., 2006г.), калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец” (1999г.).
Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (1994г.), “Невольничьи песни” (1997г.), “Каляровыя сны” (1999г.), “Боскі вецер правінцыі” (2002г.).
www.tvory.byhost.orgТрэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца... Болей »
Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам... Болей »