- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка (Іван Антонавіч) БРЫЛЬ (4 жніўня 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006), беларускі пісьменнік.
Янка Брыль нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, на той момант у Другой Рэчы Паспалітай). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939 прызваны ў армію, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыгала». Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык».
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства «СССР — Канада». Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1981).
Пісаць Я. Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але ўпершыню выступіў у друку толькі ў 1938. Пачалася творчая дзейнасць пісьменніка з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі, і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946 г. выйшла з друку першая кніга Я. Брыля пад сціплай назвай «Апавяданні», у якую ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць «У сям’і», прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Мастацкі летапіс любага сэрцу пісьменніка Наднямоння працягваюць яго другі зборнік «Нёманскія казакі» (1947), а таксама аповесці «Сірочы хлеб», працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, «У Забалоцці днее» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952) і «На Быстранцы» (1955). Ужо гэтыя першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету пранікнёна лірычнае апавяданне Я. Брыля «Галя» (1953), у якім на фоне жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.
Настойліва звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» (зборнік «Надпіс на зрубе», 1958) — гімн беларускай жанчыне, маці, якая не пабаялася ў час Вялікай Айчыннай вайны даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам. Тэма вайны знайшла адлюстраванне і ў апавяданнях Я. Брыля са зборніка «Працяг размовы», які ў 1963 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа. У пачатку 60-х гг. з’явіўся ў друку славуты раман Я. Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў «кнігай адной маладосці». Стылёвыя пошукі Я. Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэнне эпічных і лірыка-псіхалагічных элементаў, тую напружана-эмацыянальную плынь, якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў. Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А. Адамовічам і У. Калеснікам дакументальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць «Ніжнія Байдуны» ад першай да апошняй старонкі ўспрымаецца як своеасаблівая паэтычная песня пра блізкіх аўтару людзей, яго землякоў. Уласцівы творчасці Я. Брыля аўтабіяграфізм асабліва адчуваецца ў гэтым творы. Аповесць «Золак, убачаны здалёк» — пра дзяцінства ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры гэты твор практычна не мае роўных.
Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 60-х гг. і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцця, лірычнай споведдзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця.
Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.
Перакладаў, з польскай на беларускую некаторыя творы Б. Пруса.
Крыніца: be.wikipedia.org
Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае... Болей »
Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама... Болей »
Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай... Болей »
Брыль прыйшоў у нашу літаратуру адразу ж пасля вайны. V 1946 годзе выйшаў першы зборнік «Апавяданні», вельмі пры¬хільна сустрэты і чытачом, і крытыкай. У прадмове да зборніка Кандрат Крапіва зазначыў, што «Янка Брыль з’яўляецца адным і найбольш таленавітых маладых празаікаў, якія прыйшлі ў бе¬ларускую... Болей »
Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток... Болей »
Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарожнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. А іншае — просіцца быць самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача... Болей »
Зборнік гэты прашу лічыць працягам той шчырай размовы з жыццём, з Табою, дарагі чытач, якую і я пачаў задоўга да з’яўлення сваёй першай кнігі. Некалькі новых старонак роздуму, хвалявання, якія і радасна і трывожна паведамляюць другому... Замалёўкі дзіцячага свету, уключаныя ў зборнік не без пэўнага вагання... Болей »
Сентябрь тридцать девятого года. Темная, мокрая ночь на западных подступах к Гдыне. Слева, вдали, горит большая кашубская деревня. На фоне пламени зловеще торчит башня костела. Недавно там засел третий пулемет нашей роты. Там сейчас толстый, спокойный Кубата, катовицкий шофер, с целым портфелем, как... Болей »
Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »