- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".
Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".
Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец... Болей »
* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі ... Болей »
* «Жоўты колер белага сьнегу». Размова пра кнігу Алеся Асташонка * Аблажэй Алег, Аптыпесімізм * Аўчыньнікава Ганна, Песьні каханьня * Бабкова Вольга, Дом на пярэсьпе * БЕЛЬСКАЯ Ірына, Каб адагрэць сваю душу * Быкаў Васіль, У тую вясну... Няскончаны рукапіс апавяданьня *... Болей »
Падарожжы Алеся Адамовіча Хто быў блізка знаёмы з ім, той добра ведаў, які гэта быў маторны чалавек. Ні хвіліны без працы, не працы — то ідэі працы, ідэі часцей за ўсё нечаканай, ні на што не падобнай, магчыма, нават практычна нерэальнай, але заўсёды прыцягальнай, узрыўной, эфектнай. І прыцягальнасць... Болей »
* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з... Болей »
* "Ніякай літасьці Валянціне Г." Размова пра кнігу Альгерда Бахарэвіча * Роберт Бёрнс, Поль Верлен, Вінцэсь Каратынскі, Іван Франко, Федэрыка Гарсія Лорка ў перакладах Галіны Дубянецкай * Усе ўчынкі нашыя ад страху. З сучаснай амерыканскай прозы: Сэм Топераф. Тарантул. Аповед / Уільям Трэвар.... Болей »
* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »
* Дух часу... Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова" * Бакач Алесь, "О, тонкі майстра...". Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма * Бураўкін Генадзь, Толькі б не канчалася дарога... * Бутрым Венанцы, ...Першы сьнег, беспрычынная радасьць! * Быкаў Васіль, Аўтабіяграфічныя... Болей »
* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны... Болей »
* Абламейка Сяргей, Падарожныя імпрэсіі... * Акулін Эдуард, Ня хлебам, а небам... * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Барадзіхіна Ала, Ці лёгка быць Дон Жуанам? Страх і ягоныя мадыфікацыі ў любоўнай лірыцы Л. Дранько-Майсюка * Брыль Янка, Яшчэ адзін... ... Болей »