be

Чыквін Ян

Чыквін Ян

Ян Чыквін (нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя), паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.). Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар.

Чалец Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар паэтычных кніг: Іду (Беласток 1969), Святая студня (Беласток 1970), Неспакой (Беласток 1977), Светлы міг (Мінск 1989), Кругавая чара (Беласток 1992), Свет першы і апошні (Беласток 1997), Крэйдавае кола (Беласток 2002), Жменя пяску (Беласток 2008), Адно жыццё. Выбранае (Беласток 2009), На беразе Дубіч Царкоўных (Беласток 2010), Здарылася быць (Беласток 2015), Трохкрылыя птушкі (Беласток 2018, ІІ выд. 2019; у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі паэзіі: Na progu świata (Warszawa 1983), Splot słoneczny (Olsztyn 1988), Odpoczynek przy wyschniętym źródle (Białystok 1996).

Аўтар літаратуразнаўчых даследаванняў: Afanasij Fet. Studium historycznoliterackie (Białystok 1984), Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа (Беласток 1997), Беларуская літаратура Польшчы. Бібліяграфічны даведнік. 1957—1998 (Беласток 1998), Polskie białorutenika literackie. Bibliografia przedmiotowa. 1945—1998. Zebrała i opracowała G. Charytoniuk przy współpracy Jana Czykwinа (Białystok 1998), Па прызванні і абавязку. Літаратурна-крытычныя артыкулы (Беласток 2005), Ідэя. Вобраз. Інтэрпрэтацыя (Беласток 2014). Укладальнік анталогій: Antologia poezji rosyjskiej. 1840—1895 (Warszawa 1984), Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ стагоддзя (Мінск 2000), Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” 1958—2003 гг. у фатаграфіі (Беласток 2003).

Пераклаў на польскую мову: Aleś Razanaǔ, Podarunek matki chrzestnej (Białystok 1997), на беларускую – Лісце срэбнай таполі. З польскай лірыкі ХХ стагоддзя (Беласток 1999), Запіскі янычара Канстанціна Міхайловіча, серба з Астровіцы (у сааўтарстве з Галінай Тварановіч, Беласток 2008). Рэдактар выданняў: Kształty myśli. Almanach poezji (у сааўтарстве з Эдвардам Ярашэвічам, Białystok 1966), Белавежа. Kronika sekcji literacko-plastycznej „Białowieża” ZG BTS-K (у сааўтарстве з Сакратам Яновічам і Юркам Туронкам, Białystok 1979), Белавежа. Літаратурны альманах (у сааўтарстве з Міхасём Шаховічам і Сакратам Яновічам, Беласток 1980), Мае песні табе дару. Літаратурны альманах (Беласток 1993). Аўтар падручніка Крыніцы. Падручнік беларускай мовы для VII класа (у сааўтарстве з Любай Раманюк, Warszawa 1992).

Асобныя творы паэта перакладаліся на польскую, рускую, украінскую, сербскую, англійскую, нямецкую, італьянскую мовы.

Ян Чыквін памёр пасьля доўгай і цяжкай хваробы 14 лістапада 2022 г. у Бельску Падляшскім.

Чыквін Ян. Выданьні

Тэрмапілы 01
pdf

Тэрмапілы 01

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* VARIA * Białokozowicz Bazyli, Polsko-wschodniosłowiańskie pogranicze kulturowe * Rudziewicz Irena, "Białowieżanie" i tradycja Janki Kupały * Zaniewska Teresa, Motyw ognia w twórczości poetów Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego "Białowieża" * Брыль Янка, Крынічнае * Зарэмба... Болей »

Крыніца 6 (12) 1994
pdf djvu

Крыніца 6 (12) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Крыніца 5 (11) 1994
pdf djvu

Крыніца 5 (11) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org