be

Дубавец Сяргей

Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей. Выданьні

Майстроўня

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду
Дубавец Сяргей

Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як... Болей »

ЯК? Азбука паводзінаў
pdf

ЯК? Азбука паводзінаў


Дубавец Сяргей

Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й... Болей »

Русская книга
epub pdf

Русская книга


Дубавец Сергей

"Русская книга" (первое издание — 1998 г.) состоит из текстов, написанных автором в 1990-е гг. для периодических изданий, выходящих на русском языке: журналов "Нёман", "Белорусский климат" и "Вильнюс", газеты "Свабода" и московской "Литературной газеты". Сергей Дубавец (род. в 1959 г. в Мозыре) — литератор... Болей »

Вершы
pdf

Вершы


Дубавец Сяргей

Новая кніга Сяргея Дубаўца – гэта прыватнае дасьледаваньне сучаснай паэзіі, яе сутнасьці, структуры і “падводных плыняў”. Упершыню “Вершы” прагучалі ў аўтарскім чытаньні ў перадачы “Вострая Брама” беларускай службы Радыё Свабода (2007).... Болей »

Вершы. Вострая Брама
mp3

Вершы. Вострая Брама


Дубавец Сяргей

Запіс зроблены для перадачы “Вострая Брама” радыё Свабода/Свабодная Эўропа, 2006 г. Аўтарскі тэкст чытае Сяргей Дубавец. Вершы чытае Тацяна Сапач. Музыка Томаса Ньюмана; Фота www.budzma.org... Болей »

Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў
pdf

Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў

Выбраныя перадачы Радыё Свабода (1997-2004)
Дубавец Сяргей

У самым пачатку сваёй кнігі аўтар тлумачыць, чаму, сабраўшы выбраныя перадачы Радыё Свабода, ён абагульніў іх пад загалоўкам “Вастрая Брама”. Гэтая назва для Беларусі вельмі сімвалічна. Аўтар канстатуе, што пасля ўстанаўлення новай мяжы Вострая Брама засталася ў Літве. Гэтак жа, як і шматлікія іншыя... Болей »

Дзёньнік прыватнага чалавека
epub html

Дзёньнік прыватнага чалавека

Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ
Дубавец Сяргей

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага... Болей »

Русская книга
pdf epub

Русская книга


Дубавец Сергей

«Русская книга» состоит из текстов, написанных автором в середине 90-х для периодических изданий, ыходящих на русском языке: журналов «Неман» и «Белорусский климат», газеты «Свабода» и московской «Литературной газеты». Сергей Дубавец (род. в 1959 г. в Мозыре) — литератор и издатель, редактор газеты... Болей »

Практыкаванні
pdf epub fb2 mobi

Практыкаванні

Проза, эсэ, крытыка
Дубавец Сяргей

У сваіх эсэ i крытычных артыкулах Сяргей Дубавец /нар. 1958 г./ спрабуе даць аналіз глыбокага крызісу савецкай культуры у яе беларускай «разнавіднасці», разважае над мінулым i будучым беларускай літаратуры. Апавяданні С Дубаўца належаць да твораў т.зв “другой літаратуры” i выяўляюць пошукі новых нетрадыцыйных... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org