- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта было заснавана ў Менску ў 1995 годзе. Выдавецкая ідэя была ў тым, каб прадставіць студэнтам максімальна шырокі выбар літаратуры, даць магчымасць спецыялістам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта падзяліцца сваім досведам з чытачамі на старонках кніг. Асноўны аб'ём выдаванай літаратуры складаюць вучэбныя і навуковыя выданні. Прыярытэтнымі з'яўляюцца даследаванні і пераклады ў галіне філасофіі, псіхалогіі, мастацтвазнаўства, мовазнаўства, літаратуразнаўства, эканомікі, правазнаўства, рэлігіязнаўства і інш. Шэраг выдадзеных кніг з'яўляюцца унікальнымі.
З кніг, якія выйшлі ў выдавецтве, можна адзначыць наступныя: "Сучаснае мастацтва Францыі" Катрын Міле; "Слоўнік французскага кіно" пад рэдакцыяй Жан-Лу Пасека; "Фундаментальная анталогія мовы" Фрыдрыха Вільгельма фон Хермана; "Паміж кірмашом і салонам" Кшыштафа Занусі; "Шляхі Хайдэгера: даследаванні позняй творчасці" Ханса-Георга Гадамера; "Праўдзівы вернік: думкі аб прыродзе масавых рухаў" Эрыка Хофера; "Глабалізацыя і перспектывы развіцця постсацыялістычных краін" Гжэгажа Калодка; "Dasein-аналіз у філасофіі і псіхалогіі" пад рэдакцыяй Г.М. Кучынскага і А.А. Міхайлава; "Умбэрта Эка: парадоксы інтэрпрэтацыі" А.Р. Усманавай; "Контуры сучаснай крытычнай філасофіі" У.М. Фурса; "Анталогія гендэрнай тэорыі" пад рэдакцыяй А.І. Гапавай і А.Р. Усманавай; штогоднік "Даследаванні па фенаменалогіі і філасофскай герменеўтыцы". З 2001 году выходзіць серыя календароў "Жанчыны Беларусі: гісторыя ў штодзённасці". У 2002 годзе выдавецкі цэнтр ЕГУ на XLII рэспубліканскім конкурсе "Мастацтва кнiгi" быў узнагароджаны дыпломам за выданне календара "Жанчыны Беларусі: творцы культуры". Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з рэдакцыямі універсітэцкіх часопісаў "Топас" і "Скрыжаванні".
З пачатку працы ЕГУ ў Літве інфармацыйна-выдавецкі цэнтр універсітэта працягвае выдаваць часопісы "Топас" і "Скрыжаванні". З 2006 году выдадзены такія кнігі, як "Сацыяльная філасофія ў непапулярным выкладзе" У.Н.Фурса, "Чытанне і дыскурс" І.М. Інішава, "Успаміны Вольгі Дзядок" пад рэдакцыяй Т.А. Бембель; "Гiсторыя Беларусi канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах i матэрыялах" (складальнік А.Ф. Смалянчук), "Віцебская мастацкая школа (1897–1923)" Клер Дэ Фоль (пераклад з французскай); "MEMENTO NASCI: Супольнасць і генератыўны досвед" Т.В. Шчытцовай; "Беларуская і ўкраінская гістарыяграфія канца XVIII–- пачатку 20-х гг. XX ст. падчас генезы і развіцця нацыянальнай гістарычнай свядомасці беларусаў і ўкраінцаў" Д.У. Карава; "Мова канфлікту ў грамадстве, якое трансфармуецца: ад канструявання гісторыі - да фармавання сацыякультурных ідэнтычнасцяў" А.А. Даніленка; "Поле полу" С.А. Ушакін, "Прыватнае эканамічнае права. Прававыя асновы для эканамістаў" В. Шунэман (пераклад з нямецкай мовы), "Параўнальная паліталогія" у 3-х частках У.В. Роўда, "Гарадская цывілізацыя" З.В. Шыбека, "Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары" І. Махоўская, І. Раманава і інш. выданні.
Удала камбінуючы ўласную паліграфічную базу і магчымасці партнёрскіх друкарняў, выдавецтва універсітэта забяспечвае высокі ўзровень афармлення кніг і брашур.
Выдавецтва плануе і далей штогод выпускаць разнастайныя кнігі: метадычныя і вучэбныя дапаможнікі, зборнікі навуковых прац, манаграфіі.
Адрас:
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
вул. Тауро, 12
LT-01108 Вільнюс, Літва
Тэлефон: +370 5 2639650
Факс: +370 5 2639651
Эл. пошта: publish @ ehu.lt
The biggest part of the territory made up by present Ukraine, Moldova and Belarus, earlier used to be the area of the Jewish settlement of the Russian empire. It is important to remember that the borders of the Jewish settlement at the turn of the 19th-20th centuries included Grodno, Minsk, Koven, Vitebsk... Болей »
Журнал “Перекрестки” издается с 2001 г. Изначально журнал был связан с широким междисциплинарным проектом исследований восточноевропейского пограничья, поддержанным Корпорацией Карнеги (США). Проект завершился в 2015 году и журнал вступил в новый этап своего развития. Сохраняя фокус на проблематике пограничья... Болей »
* Богдан Сергей, БССР и белорусский национализм * Володина Татьяна, История как инструмент борьбы за идентичность пограничья. Деятельность Виленского учебного округа в 1860-е гг. * Довгополова Оксана, Национальная идентичность в гендерной перспективе (опыт формирования украинского национального... Болей »
Гадвік, што імкнецца выправіць хібы папярэдніх мэтадаў дадсьледваньня беларускага палітычнага і сацыяльнага мінулага. Назапасіўшы мэатодыку з папярэдніх эпохаў, дзе гісторыя станавілася татальным вымяральнікам адзінай “гістарычнай праўды”. Гэтак было ў савецкія часы, гэтак ёсьць і ў часы постсавецкія.... Болей »
Гэты выпуск альманаха “Горад святога Губерта” працягвае тэму “рэканструкцыі” цэнтра Горадні, якая ўсё больш ператвараецца ў сапраўднае знішчэнне гістарычнай унікальнасці гораду. Выпуск складаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Альманах адрасаваны ўсім, каго хвалюе як мінулае... Болей »
* Адвилонене Живиле, Проблематика и возможности понятия "погрпничье" * Артеменко Андрей, Особенности правосознания пограничья: украинский вариант идеи федерализма * Бреская Ольга, Корпорация: инверсия воображаемого * Даниленко Оксана, Лингвистическое конструирование социальных конфликтов... Болей »