be

Навіны

Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
2025-04-18 18:00
Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
25-27 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваныя і мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры. На месцах 79-80 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў, паведамляе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Арганізатары - Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку...
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
2025-04-18 17:55
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
У выдавецтвае “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал “Запаленыя свечкі” з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу пераклаў Ігар Крэбс.“424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца...
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
2025-04-18 17:11
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
Шукаем лепшыя вокладкі беларускіх кніг 2024 года! Якія эстэтычныя, крэатыўныя і змястоўныя вокладкі вы сустракалі апошнім часам? Можа вы самі аўтар ці аўтарка ўпрыгожвання для беларускіх твораў? Прэмія імя Міхала Анемпадыстава шукае найлепшыя дызайны, што перадаюць дух і сэнс кніг!Што важна? Прэмія ацэньвае...
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
2025-04-17 14:49
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
Фонд "Камунікат" агучыў раман Валера Гапеева "Пазл", які быў выдадзены "Галіяфамі" яшчэ ў 2018 годзе. Дзякуючы голасу Зміцера Бартосіка і музычнай апрацоўцы Алеся Ясінскага аматары творчасці пісьменніка могуць паслухаць твор па дарозе на працу або падчас вясновага шпацыру. Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося...
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
2025-04-16 14:56
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
Напрыканцы сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. Плыта адметная тым, што ў ёй гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў: Уладзіміра Караткевіча, Валярыны...
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
2025-04-14 15:57
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025 за свабоду публікацыі.У шорт-ліст увайшлі шэсць чалавек, сярод іх — двое беларусаў: Надзея Кандрусевіч, выдавецтва Koska, Беларусь (у выгнанні ў Швецыі) і Дзмітрый Строцаў, выдавецтва Hochroth Minsk, Беларусь (у выгнанні...
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
2025-04-14 15:51
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць.Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць...
Болей »
Выспа
pdf

Выспа


Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца... Болей »

Паэмы
pdf

Паэмы


Сачко Зоя

Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com)... Болей »

Белы гарлачык
pdf

Белы гарлачык


Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў... Болей »

Субота ў Малінніках
pdf

Субота ў Малінніках


Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва... Болей »

Rezonanse pamięci
pdf

Rezonanse pamięci


Szatyłowicz Dymitr

Зборнік вершаў Дзьмітрыя Шатыловіча “Рэзанансы памяці” пабачыў свет у 2006 годзе і ўключыў у сябе аўтарскія пераклады з беларускай на польскую вершаў, якія раней друкаваліся ў зборніках "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша", а таксама некаторыя вершы з пазнейшых зборнікаў. Прадстаўленыя творы звязаныя з... Болей »

З крыніц
pdf

З крыніц

Зборнік артыкулаў

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, якая прайшла ў 1996 годзе ў Беластоку. Міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная беларускім літаратурным аб’яднаньнем “Белавежа”, прысьвечаная творчасьці беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча. Дасьледчыкі беларускай літаратуры зь Беларусі, Нямеччыны, Вялікай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org