- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Мінскі дзённік”, ад пачатку створаны па-ангельску, апісвае падзеі ў Мінску напярэдадні, падчас і пасля выбараў 2020-га года. Гэта сведчанне ад першай асобы, у якім інтымная штодзённасць адной пісьменніцкай сям’і знітоўваецца з калектыўным досведам пратэсту. Прыватны дакумент эпохі, агучаны эмацыйным... Болей »
Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў... Болей »
„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным... Болей »
Міфалагічна-гераічны эпас «Іліяда», стварэнне якога, каля сярэдзіны VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс быў упершыню зроблены двума стагоддзямі пазней, стаў здабыткам не толькі прыгожага пісьменства Старажытнай Грэцыі. Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць... Болей »
«Гасцініца Бельгія» - гістарычны раман, прысвечаны аднаму з самых цікавых перыядау у гісторыі сучаснай Беларусі, 1920-м гадам. У цэнтры рамана - маладыя паэты, якія будуюць асабістае жыццё і жыццё рэспублікі па канонах новага мастацтва. Кніга створана на падставе архіўных матэрыялаў і мемуарных кры-ніц.... Болей »
Кніга эсэ мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуры, выкладчыка ЕГУ Сяргея Харэўскага апавядае пра адлюстраванне Мінска мастакамі розных эпох, ад канца XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Каб паказаць эвалюцыю мыслення мастакоў-урбаністаў ад ілюстратыўнага да вобразастваральнага падыходу, аўтар суб’ектыўна... Болей »
Кніга Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Хронікі беларускага інтэлектуала” – гэта глыбокае даследаванне сучаснага беларускага мыслення і яго стваральнікаў. У гэтым творы аўтар, адзін з самых уплывовых філосафаў Беларусі, разважае пра тых, хто добраахвотна ўзяў на сябе цяжар адказнасці... Болей »
Кніга выдадзена пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў выгнанні. Кніга выдадзена пры падтрымцы Фонду Літар.... Болей »