be

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока).

Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках, калектыўных манаграфіях, энцыклапедыях і часопісах. Друкавалася ў Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве.

Манаграфіі: Страчаная спадчына / аўтар-укладальнік Т.В.Габрусь. – Мінск: “Полымя”, 1998, 2003; Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока”. – Мінск: “Ураджай”, 2001; Габрусь, Т.В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве. – Мінск: “Беларусь”, 2007. Адзін з аўтараў калектыўных навуковых выданняў: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. – ТТ.1–7. – Мінск, БСЭ, 1984–1987; Гісторыя беларускага мастацтва. – ТТ.1–2. - Мінск: “Навука і тэхніка”, 1987–1988; Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984, 1985 і інш.; Скарына і яго эпоха. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1990; Барока ў беларускай культуры і мастацтве. - Мінск: “Беларуская навука”, 1998; Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэсце. – ТТ.1–2. – Мінск, “Беларуская навука”, 2005–2006. Аўтар, распрацоўчык беларускамоўнай гісторыка-архітэктурнай тэрміналогіі і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – ТТ.1–5. – Мінск: БСЭ, 1984– 1987; Архітэктура Беларусі / Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1993; Вялікае княства Літоўскае / Энцыклапедыя. – ТТ.1–3. – Мінск: БелЭн, 2005–2010; Современная Беларусь / Энциклопедический справочник. – Т. 3: Культура и искусство. – Минск: “Белорусская наука”, 2007; шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Памяць” (1985—2005).

Член рэдкалегій часопісаў “Роднае слова” і “Спадчына”. Аўтар зборнікаў вершаў “Каб было вам шчасця-долі” (1998), “Дар чалавечы” (2003, 2007). Сябра Саюзаў архітэктараў, мастакоў і пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт грамадскай арганізацыі Беларуская акадэмія архітэктуры.

Габрусь Тамара. Выданьні

Роднае слова 6(90)1995

Роднае слова 6(90)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Баршчэўскі Лявон, Старагрэцкая драма і тэатр * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бунцэвіч Надзея, «Плыла радзіма над вачыма...»: Пра песню «Еўфрасіння» Л. Дранько-Майсюка і А. Балотніка * Васюковіч Людміла, Вывучэнне тэмы «Скланенне назоўнікаў»... Болей »

Роднае слова 5(89)1995

Роднае слова 5(89)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

# Арашонкава Ганна, Не варта ці няварта? # Баршчэўскі Лявон, «Верш такі—як дар прыроды...»: Старажытнагрэцкая лірыка і байка # Бацькова Зоя, Новая сустрэча са старымі знаёмцамі: Урок-канферэнцыя па аповесці I. Сяркова «Мы з Санькам у артылерыі» # Бунцэвіч Надзея, Пойдзем у оперу? Да Максіма!: Пра... Болей »

Роднае слова 4(88)1995

Роднае слова 4(88)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абламская Ірына, Янка Купала ва ўспамінах Вацлава Ластоўскага * Астапкевіч Ларыса, "На цябе, наша моладзь, надзея...": Музей - дзецям * Баршчэўскі Лявон, Старагрэцкі эпас. Гамер * Верціхоўская Марыя, Цялкова Вольга, Урокі Жылкі * Габрусь Тамара, Архітэктурны шэдэўр у Міры *... Болей »

Полымя 10 (774) 1993

Полымя 10 (774) 1993

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »

Спадчына 2/1993
pdf

Спадчына 2/1993

часопіс Беларускага фонду культуры і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У 1992 г. упершыню на Беларусі шырока сьвяткаваліся ўгодкі Слуцкага паўстаньня 1920 г., пра якое савепкія гісторыкі амаль і не ўспаміналі. Нават у 3-м томе пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» няма ніводнай згадкі пра паўстаньне. Толькі ў асобных спэцыяльных навуковых працах, у тым ліку ў кароткіх артыкулах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org