- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гародня заўсёды была адным з цэнтраў культурнага жыцця ў Беларусі. Дастаткова згадаць дойліда Пятра Міланега і Гарадзенскую архітэктурную школу ХІІ ст., вольнадумца XVI ст. Каспара Бекеша, навукоўца Жана Эмануэля Жылібера, які арганізоваў тут Акадэмію навук (XVIІІ ст.), астранома Станіслава Пачобута-Адляніцкага, славутую Элізу Ажэшку, паэта Максіма Багдановіча, гісторыка Міхася Ткачова, пісьменнікаў Аляксея Карпюка і Васіля Быкава. Архітэктура Гародні і вольны дух яе жыхароў на працягу стагоддзяў стваралі атмасферу, у якой нараджаліся таленты.
У апошнія стагоддзі Гародня моцна змянілася. За гэты час горад перажыў дзве сусветныя вайны, больш дзесяці разоў змяняў дзяржаўную прыналежнасць, выжываў пад рознымі таталітарнымі ўладамі… Страты былі вялікімі! Але Гародня ператрывала. У ХХІ ст. яна ўступіла адным з прыгажэйшых гарадоў Беларусі. І гэтую ўнікальнасць трэба берагчы! Яна не толькі ў будынках і помніках. Яна – у гарадзенцах, якія пакінулі нам “Вясёлку Каложы”, Стары і Новы каралеўскія замкі, Фарны (паезуіцкі) касцёл, непаўторнасць Старога горада…
Выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна будзе знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і ягоных суседзяў. Яе кнігі будуць рспавядаць пра людзей-стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі.
У выдавецкіх планах гісторыя сярэднявечнага гораду, напісаная Юрыем Гардзеевым, апошнія творы Аляксея Карпюка, успаміны Дануты Бічэль-Загнетавай, публіцыстыка і дзённікі беларускага дзеяча 20-х гг. ХХ ст. Пятра Сеўрука, падручнік “Гродназнаўства”, аповяды вядомых гісторыкаў пра таямніцы каралеўскага гораду, гістарычныя нарысы Алеся Краўцэвіча ды інш.
“Гарадзенская бібліятэка” – гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс гораду ў іх руках, што толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў ХХІ ст. непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе непаўторнасць для нашчадкаў.
Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы... Болей »
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта... Болей »
Чарговы выпуск альманаха змяшчае матэрыялы па розных праблемах гісторыі Гродна і Гродзеншчыны. Сярод тэмаў нумару: паліцэйскі нагляд у горадзе над Нёманам у першай палове ХІХ ст., «сімвалічнае прысваенне» гарадской прасторы «заходнерускімі» дзеячамі 60–х гадоў ХІХ ст., архітэктурна–планіровачныя змены... Болей »
Чарговы выпуск альманаха працягвае тэму вызвольнага паўстання 1863 — 1864 гг. Менавіта яму прысвечаныя амаль усе матэрыялы. Упершыню друкуюцца па-беларуску з грунтоўнымі каментарамі праца знакамітага гарадзенскага гісторыка ХХ ст. Юзафа Ядкоўскага «1863 год у Гродзенскім павеце», а таксама мемуарны твор... Болей »
“Гарадзенскі гадавік” - навуковы часопіс, заснаваны ў 2011 годзе гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі. Заснавальнікі бачаць сваёй мэтай шматпланавае навуковае асвятленне гісторыка-культуралагічнай праблематыкі горада - недаследаваных старонак ягонай сацыяльна-эканамічнай гісторыі, горадабудаўнічых... Болей »
Патрэба з’яўлення часопіса, які Вы трымаеце ў руках, наспела даўно. Не сакрэт, што ў беларускай культурнай прасторы менавіта Гародня можа пахваліцца сваёй спадчынай, шматлікімі гісторыка-культурнымі помнікамі, іх мастацкай стылёвай разнастайнасцю, а праведзеныя за апошнія сто год археалагічныя доследы... Болей »
Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны малавядомым старонкам гісторыі Горадні і сучаснай гістарычнай палітыцы. Апроч дыскусійных матэрыялаў раздзелу “Рэканструкцыя” супраць гісторыі ўвазе чытачаў прапануюцца гістарычныя дакументы, аналітычныя тэксты і фотаздымкі. Разлічаны на шырокае кола прыхільнікаў... Болей »