be

Гілевіч Ніл

Гілевіч Ніл

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску.

Любоў да роднай мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.

Творчасць Ніла Гілевіча добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.

І ўсё ж феномен Ніла Гілевіча — не ў «цэхавай» прыхільнасці да адной толькі сферы паэтычнага, шмат сіл давялося аддаць прозе — у жыцці і дзейнасці. Ён быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989-997). Паэзію актыўна і плённа спалучае з перакладчыцкай творчасцю, навуковай і публіцыстычнай дзейнасцю.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска. Член СП СССР (з 1954). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), пасля аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). З 1960 па 1986 - супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта. З 1958 да 1963 працаваў таксама літкансультантам газеты "Звязда". Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 - першы сакратар праўлення СП БССР, у 1981-1991 сакратар праўлення СП СССР. У 1989-1997 - старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ "Наша слова". Дэпутат ВС БССР XI склікання (1985 – 1990), быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах у Беларускай ССР, прынятага 26 студзеня 1990 г. на 14-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР XI склікання. Дэпутат ВС Беларусі XII склікання (1990 – 1995), член Прэзідыума ВС, старшыня Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны (1990 – 1995). Жанаты, мае сына.

Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946. Аўтар кніг паэзіі "Песня ў дарогу" (1957), "Прадвесне ідзе па зямлі" (1959), "Неспакой" (1961), "Бальшак" (1965), "Перазовы" (1967), "Лісце трыпутніку" (1968), "А дзе ж тая крынічанька" (1972), "Запаветнае" (1975), "Актавы" (1976), "У добрай згодзе" (лірыка, гумар і сатыра, 1979), "Святлынь" (1984), "Повязь" (1987), "Як дрэва карэннем" (1986), раман у вершах "Родныя дзеці" (1985), а таксама зборнікі сатыры і гумару "Званковы валет" (1961), "Да новых венікаў" (1963), "Ці грэх, ці 2" (1970), "Як я вучыўся жыць" (1974), "Русалка на Нарачы" (1974), "Кантора" (1989), "Дыялог на хаду" (1990). Выдаў зборнікі вершаў і паэм для дзяцей "Сцяжок на мачце" (1959), "Сіні домік, сіні дом" (1961), "Зялёны востраў" (1963), "Дождж-грыбасей" (1966), "Загадкі" (1971), "Калі рана ўстанеш" (1984), "Добры чалавек" (1987).

Выдаў зборнік п'ес "Начлег на буслянцы" (1980) і аповесць "Перажыўшы вайну" (1988).

Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы "Акрыленая рэвалюцыяй" (Паэзія "Маладняка") (1962), "Наша родная песня" (1968), "З клопатам пра песні народа" (1970), "Паэтыка беларускай народнай лірыкі" (1975), "Паэтыка беларускіх загадак" (1976), "Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976" (1977), "Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян" (1978), зборнікаў літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў "У гэта веру" (1978), "Удзячнасць і абавязак" (1982), "Покліч жыцця і часу" (1983), "Годнасць, сумленнасць, мужнасць" (1988), "Вяртанне і працяг" (1990).

Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў "Песні сямі вёсак" (1973), "Песні народных свят і абрадаў" (1974), "Лірычныя песні" (1976), "Лірыка беларускага вяселля" (1979), "Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі" (1983).

Працуе ў галіне перакладу. Перавёў на беларускую мову твора звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.). У яго перакладзе з балгарскай выйшлі аповесць П. Вежынава "Сляды застаюцца" (1960), раман С. Даскалова "Свая зямля" (1961) і яго ж зборнік апавяданняў "Любча-безбілетнік" (1959), зборнік "Балгарскія народныя песні" (1961), анталогія сучаснай паэзіі "Ад стром балканскіх" (1965), кніга вершаў для дзяцей "Чарадзейны ліхтарык" (1968), анталогія класічнай паэзіі "Хай зорыць дзень!" (з А. Разанавым, 1973), анталогія аднаго верша "Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень". (1978), кніга лірыкі Н. Вапцарава "Песня пра чалавека" (1982), Хр. Радзеўскага "Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы" (1985), Г. Джагарава "Зямля - як чалавечая далонь" (1984), Л. Леўчава "Мелодыя для флейты" (1990). Пераклаў многія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш. У 1978 выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі 19-20 ст. "Маці мая, Славенія". У 1970 - казкі народаў Югаславіі "Ці страшны страх", у 1980 - зборнік югаслаўскай паэзіі "Па камянях, як па зорах", у 1985 - кніга лірыкі О. Жупанчыча "У вечным дазоры". Перакладае таксама з рускай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай і іншых моў. Творы Гілевіча перакладаліся на шматлікія мовы.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (1990), балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (Балгарыя, 1966), ордэнам «Югаслаўскай зоркі» са стужкай (1986), ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені (2006; уручаны міністрам замежных спраў Украіны Барысам Тарасюком па даручэнні прэзідэнта Украіны). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі "У добрай згодзе" і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.

Памёр Ніл Сымонавіч Гілевіч 29 сакавіка 2016 году.

Гілевіч Ніл. Выданьні

Літаратурная Беларусь 4-5
pdf

Літаратурная Беларусь 4-5

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Творца не для сябе Барыс Мікуліч увайшоў у літаратуру яшчэ падлеткам: нарадзіўся 6 жніўня 1912 года, а са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, аглядаў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага), заваяваў літаратурны і дзявочы... Болей »

Дзеяслоў 28
pdf

Дзеяслоў 28

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Бліцкрыт. "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю". Размова пра новую кнігу з Бібліятэкі "Наша Ніва" * Літаратура - гэта пераўтварэньне. Гутарка Паліны Качатковай з пісьменьнікам Уладзімірам Сьцяпанам * Мы ўкручаныя ў стварэньне. Гутарка Галіны Дубянецкай са скульптарам Гэникам Лойкам * Паўночнае... Болей »

Дзеяслоў 26
pdf

Дзеяслоў 26

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Ніякай літасьці Валянціне Г." Размова пра кнігу Альгерда Бахарэвіча * Роберт Бёрнс, Поль Верлен, Вінцэсь Каратынскі, Іван Франко, Федэрыка Гарсія Лорка ў перакладах Галіны Дубянецкай * Усе ўчынкі нашыя ад страху. З сучаснай амерыканскай прозы: Сэм Топераф. Тарантул. Аповед / Уільям Трэвар.... Болей »

Дзеяслоў 25
pdf html

Дзеяслоў 25

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, Нетутэйшы прысмак лістападу * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * Астравец Сяргей, Конны помнік з пап'е-машэ. Кастрычніцкае апавяданьне * Велет Цемрык, Новая вежа * Вішнёў Зміцер, Медытацыя на рымскіх стадыёнах * ВОРАНАЎ Віталь, Цётка * Вярцінскі Анатоль... Болей »

Дзеяслоў 24
pdf

Дзеяслоў 24

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль... Болей »

Дзеяслоў 23
pdf html

Дзеяслоў 23

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Дух часу... Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова" * Бакач Алесь, "О, тонкі майстра...". Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма * Бураўкін Генадзь, Толькі б не канчалася дарога... * Бутрым Венанцы, ...Першы сьнег, беспрычынная радасьць! * Быкаў Васіль, Аўтабіяграфічныя... Болей »

Дзеяслоў 22
pdf

Дзеяслоў 22

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны... Болей »

Дзеяслоў 21
pdf

Дзеяслоў 21

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абараніць жыцьцё. Гутарка Сяргея Законьнікава з Васілём Несьцярэнкам * Вельмі сумую па Беларусі Лісты Анатоля Сыса да Віктара Шніпа * Абламейка Сяргей, "А хто там ідзе?" Падарожныя імпрэсіі... * Андрасюк Мiхась, Падляшскія гісторыі * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх... Болей »

Дзеяслоў 15
pdf

Дзеяслоў 15

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай... Болей »

Дзеяслоў 08
pdf

Дзеяслоў 08

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Teda Lee, Каляндарык сярэдзіна кастрычніка * Багданава Галіна, Ключ да Залюстроўя * Болбас Вадзім, Сезонныя згадкі * Быкаў Васіль, Парадоксы жыцьця * Васілеўскі Пётра, Зорны кантэкст для "Пагоні" * Гілевіч Ніл, А сьвятло ўсё ідзе * Домаль Рэне, Паэзія чорная і белая ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org