be

Глёбус Адам

Глёбус Адам

Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.

Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.

Глёбус Адам. Выданьні

pARTisan 08
pdf

pARTisan 08

Альманах сучаснае беларускае культуры

У адрозьненьне ад цябе — як ты заяўляеш, філёзафа Адсутнасьці, — я сябе лічу філёзафам Прысутнасьці. Маё стаўленьне да Бога фармулюецца вельмі проста: Бог ёсьць чыстая, адвечная й татальная прысутнасьць, чыстае быцьцё. І таму менавіта Ён (нікога й нічога больш поўнага за Яго няма) задае максымальна... Болей »

Маладосць 04 (641) 2007
pdf

Маладосць 04 (641) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* «ДАЗВОЛЬЦЕ думаць мне пра Вас...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Лабірынты і цмокі Пятра Васючэнкі * БАРАВІКОВА Р., Гаспадыня самотнага дома * Бутэвіч Анатоль, Каб быў чалавек чалавекам * ГЛОБУС Адам, Альгерд * ДЗЕМІДОВІЧ Таццяна, Апавяданні ... Болей »

ARCHE 04(38)2005
pdf

ARCHE 04(38)2005

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Аляксандра Фядуты "Лукашенко. Политическая биография" пад назвай "Недапісаная гісторыя, неканчатковы дыягназ", аналітыка Нярус Пракявічуса "Дыскурс прапаганды газэты «Советская Белоруссия»", агляд Андрэя Казакевіча "Суперновая сучаснасць: Рэклама сістэмы... Болей »

Дзеяслоў 06
pdf

Дзеяслоў 06

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія... Болей »

Дзеяслоў 04
pdf

Дзеяслоў 04


* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак... Болей »

ARCHE 02(22)2002
pdf

ARCHE 02(22)2002

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумару: Нашы дзеткі. У выданні публікаюцца згадкі пра дзяцінства (Зінаіда Бандарэнка, Ігар Марачкін, Юлія Дранчук, Уладзімір Цэсьлер і г.д.), аповеды пра дзяцінства (Аляксей Бацюкоў, Севярын Квяткоўскі, Ева Вежнавец, Леанід Галубовіч і інш.), гутарка са Зьміцерам Саўкам "Выхаваньне — гэта ня толькі... Болей »

Правінцыя 3-4
pdf

Правінцыя 3-4

białoruskie pismo literacko-artystyczne

* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал... Болей »

ARCHE 03(17)2001
pdf

ARCHE 03(17)2001

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: "Скрына і ананасы" Аляксандра Надсана, "Вайна з беларускай гісторыяй" Генадзя Сагановіча, "Эканамічны нацыяналізм супраць культурнай экспансіі" Валера Булгакава, "Пачаткі беларускай сеціратуры" Алісы Бізяевай і г.д. Сярод аўтараў нумара — Лявон Юрэвіч, Аляксей Знаткевіч, Юлія Андрэева... Болей »

Наша Ніва 6 (163) 2000
djvu pdf

Наша Ніва 6 (163) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 5 (162) 2000
djvu pdf

Наша Ніва 5 (162) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org