be

Голуб Юрка

Голуб Юрка

Юрка Голуб нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў на Гродзенскай студыі тэлебачання і ў абласной газеце «Гродзенская праўда». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1971 г.

10 гадоў узначальваў Гарадзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паэт, перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя А.Куляшова. Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”,”Векапомнае поле”,”Сын небасхілу”, Поруч з дажджом”,”Зажураны камень”,”Брама зімы”,”Багра”.

Памёр Юрка Голуб 12 кастрычніка 2020 года ў Горадні.

Голуб Юрка. Выданьні

Дзеяслоў 77
pdf

Дзеяслоў 77

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 4 (104) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 4 (104) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сяргей Іванавіч, у вершы «Лёгкі хлеб» Вы пішаце: «Лёгкім хлебам паэзію лічаць, стараюцца // «Ад сахі і станка» прарвацца да слова... // Ды метафары ўсё ж мазалём не ствараюцца, // Нельга рыфмы спарадкаваць, быццам дровы…». Як адрозніць сапраўдную паэзію ад штукарства?... Болей »

Дзеяслоў 67
pdf

Дзеяслоў 67

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »

Полымя 7 (1005) 2013
pdf

Полымя 7 (1005) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

За невялікім, амаль квадратным, акенцам колішняй бацькоўскай хаткі — глыбокая восень. Ужо даўно няма шматпакутных ні бацькі, ні маці, а восень, як ёй належыць, прыходзіць спраўна, штогод, у свой вызначаны час. Надараецца, праўда, рэдка, восень сухая, з сонечнымі лагоднымі днямі, але найчасцей вось такая... Болей »

Дзеяслоў 62
pdf

Дзеяслоў 62

Літаратурна-мастацкі часопіс

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў... Болей »

Полымя 11 (997) 2012
pdf

Полымя 11 (997) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Глыбіня Коласава «пры-земленага» мыслення аднаўляе сябе таксама ва ўсведамленні адпаведнасці «бытавога» («матэрыяльнага») і фундаментальнага значэнняў паняцця «зямля». Mенавіта такім чынам у творчасці мастака слова знаходзіць месца тэзіс пра адпаведнасць «зямнога» і «нябёснага» пачаткаў (з «Казак жыцця»:... Болей »

Полымя 3 (989) 2012
pdf

Полымя 3 (989) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

«Катэхізіс» Сымона Буднага — помнік беларускай літаратуры, мовы і культуры. Уступнае слова і пераклад са старабеларускай Івана Саверчанкі. АЛЕЙНІК Лада, Сучасная беларуская літаратура для маленькіх чытачоў БАЖОК Ірына, Запаветная эсэістыка Янкі Брыля БЕРЛЕЖ Мікола, Пашырэнне багдановічазнаўчай... Болей »

Дзеяслоў 56
pdf

Дзеяслоў 56

Літаратурна-мастацкі часопіс

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Прыцемкі над гарой Тайшань. Сучасная кітайская паэзія Адамовіч Славамір, Кнут Гамсун – паэт і гаспадар. Пяць лістоў да Марыі Барадулін Рыгор, Карані цішыні... Вершы Барадулін Рыгор, Хай сумленне будзе чыстае і душа ясная. Нарада маладых... Болей »

Новы замак 2012
pdf

Новы замак 2012

літаратурны альманах
Астравец Сяргей - укл.

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя... Болей »

Полымя 12 (986) 2011
pdf

Полымя 12 (986) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Змест часопіса за 2011 год БЕЧКАВІЧ Мація, Ты ж не малы ўжо. Песня зняволенага. Размова з Гойям. На магіле айца Юсціна. Японія, Ява, Мальёрка, Мадагаскар. Вершы. Пераклад з сербскай Івана Чароты ГОЛУБ Юрка, З кнігі «Аберуч». Вершы ДРАЗДОВА Зінаіда, Чалавек у маральна-духоўным кантэксце ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org