be

Дзіцячая літаратура

Ах, якая цудоўная краіна Панама

Ах, якая цудоўная краіна Панама

Гісторыя пра тое, як Мядзведзік і Тыгрык хадзілі шукаць краіну Панаму
Янаш

«Калі ёсць сябра, тады няма чаго баяцца!» Мядзведзік і Тыгрык — блізкія сябры. І яны нічога не баяцца, таму што разам яны надзіва моцныя, моцныя, як мядзведзь і тыгр. У доме ля ракі ім добра жывецца. Але аднойчы яны выпраўляюцца ў дарогу на пошукі Панамы, краіны сваёй мары. У дарозе з імі здараюцца розныя... Болей »

36 і 6 катоў-дэтэктываў

36 і 6 катоў-дэтэктываў


Удавічэнка Галіна

36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…... Болей »

Байкі
pdf

Байкі


Крапіва Кандрат

Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч; інш. псеўд. Астапчук, М. Доўгі; 22.02(05.03).1896, в. Нізок Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – 07.01.1991, Мінск; пахаваны на Усходніх могілках), драматург, паэт, празаік, вучоны, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік... Болей »

Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала
epub

Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала


Масла Алена

Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі"... Болей »

Свята для сэрца
pdf epub

Свята для сэрца

Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Бензярук Анатоль

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту... Болей »

Кліч роднага звона
pdf epub

Кліч роднага звона

Раман, апавяданні, мініяцюры
Далідовіч Генрых

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар... Болей »

Аб чым шуміць Белавежская пушча
pdf

Аб чым шуміць Белавежская пушча

Казкі і легенды
Гайдук Мікола

Як здарыцца вам калі-небудзь пабываць у Белавежскай пушчы, вы абавязкова прыслухайцеся да яе гоману. Не маўчыць яна ніколі. Кожны раз, як я наведваў Белавежу і ўслухоўваўся ў гэты яе няспынны пошум, мне здавалася, што чую нейкае бясконцае апавяданне на дзіўнай, незразумелай мне мове. Раз лілося яно так... Болей »

Смачная кніга
pdf

Смачная кніга

вершы, загадкі
Спрынчан Аксана

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная... Болей »

Сіні бор

Сіні бор

Аповесць
Арабей Лідзія

...Косцік заблудзіўся ў лесе і ў гушчары ўбачыў немца — у зялёнай форме, з аўтаматам. «Адкуль тут немец, можа, застаўся з вайны, жыве ў будане, хаваецца, фашыст недабіты» — падумаў Косцік. Ён вырашыў высачыць немца, злавіць яго, даставіць у сельсавет. Назіркам накіраваўся хлопчык за немцам і прыйшоў...... Болей »

Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў
pdf

Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў

гісторыі з-пад фіялетавага парасона
Спрынчан Аксана

«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org