be

Гісторыя

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта
pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У дзесяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў.... Болей »

"Айцы" БССР і іхны лёс
pdf

"Айцы" БССР і іхны лёс


Калубовіч Аўген

Нарыс "Айцы" БССР і іхны лёс", які мы прапануем увазе нашых паважаных чытачоў, ставіць мэту выясьніць, як паўстала БССР і які лёс спаткаў ейных творцаў, выясьніць праўдзівую гісторыю ў вадрозьненьне ад фальшывай, прапагандовай вэрсіі афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі.... Болей »

Замкі Беларусі (ХІІІ-ХVII ст.)
pdf

Замкі Беларусі (ХІІІ-ХVII ст.)


Ткачоў Міхась

Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне „Замкі Беларусі” закранае важныя аспекты гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі замкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У кнізе апрацаваны матэрыялы пра найважнейшыя і найбуйнейшыя замкі краіны, абарончыя умацаванні, храмы-крэпасці. Пачынаючы... Болей »

Хрысціянства і беларуская культура
pdf

Хрысціянства і беларуская культура

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

Зборнік укладзены з тэкстаў выступленьняў на сэкцыі «Хрысьціянства і беларуская культура» ІІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў. Побач з пытаньнямі тэалёгіі і агульнакультурнымі праблемамі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай гісторыі хрысьціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на... Болей »

Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі
pdf

Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі


Семянчук Альбіна

Найбольш даўнія перыяды гісторыі Беларусі ў большай ступені вядомы толькі з пісьмовых крыніц. Нават даты заснавання гарадоў часцей вызначаюцца не з археалагічных даследаванняў, а з моманту першага ўпамінання ў летапісах, або іншых пісьмовых крыніцах. Тым не менш, часта падыход да стварэння летапісаў... Болей »

Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый
pdf

Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый

Матэрыялы ІІІ Міжнарнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

Зборнік "Беларуска дыяспара як пасрэдніца дыялогу цывілізацый" уяўляе сабой даклады і паведамленні агучаныя на сессіі трэцяга Міжнароднага кангрэса беларусістаў, які праходзіў у 2000 годзе ў Мінску. У аснове зборніка разгляд агульных тэарытычных пытанняў, а таксама, як асобны моманта разглядаецца блізкае... Болей »

Абаронім наш дом - Беларусь
pdf

Абаронім наш дом - Беларусь

Артыкулы, даклады, заявы
Шарэцкі Сямён

1997 год быў пераломным ў гісторыі Беларусі. З гэтага моманту можна казаць пра ўсталяванне жорсткай дыктатуры ў краіне. Ужо цяпер існуе вялікая колькасць выданняў, якія фіксуюць злачынствы ўлады. З'яўляюцца і зборнікі, як напрыклад, "Абаронім наш дом - Беларусь", стваральнікам якога выступіў Сямён Шарэцкі.... Болей »

Вяртанне да сваіх
pdf

Вяртанне да сваіх


Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне

Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч... Болей »

Успаміны
epub pdf

Успаміны


Катковіч Анеля, Катковіч-Клентак Вэраніка

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі” чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці... Болей »

Летапiсны Новгородок
html pdf

Летапiсны Новгородок

(старажытнарускi Наваградак)
Гурэвiч Фрыда

Кніга вядомай даследчыцы Фрыды Гурэвіч прысвечана гісторыі аднаго з найбольш старажытных і вядомых гарадоў Беларусі. Кніга – вынік археалагічных даследаванняў, якія вяліся больш за чвэрць стагоддзя. Манаграфія адкрывае малавядомыя старонкі гісторыі Наваградка. Кожная выснова, кожная падзея пацверджаны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org