be

Гісторыя

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга III - Віленская беларуская гісторыя ў асобах
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. Змешчаны матэрыялы, успаміны, здымкі аб асобах, якія ўдзельнічалі ў беларускім жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы ХХ-ХХІ ст.ст. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, стуцэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за... Болей »

Маўчанне на ўвесь Божы свет

Маўчанне на ўвесь Божы свет

пратэстныя настроі на Лепельшчыне падчас перапісу насельніцтва СССР у 1937 годзе: нарыс
Рублеўскі Сяргей

На аснове шырокага збору архіўных дакументаў аўтар раскрывае перадумовы пратэстных паводзін так званых маўчальнікаў — жыхароў Пышнянскага і Стайскага сельсаветаў Лепельскага раёна — падчас перапісу насельніцтва СССР у 1937 годзе. Пра гэтую прыкрую неспадзяванку для ўлады было паведамлена ў Крэмаль самому... Болей »

Асобы, якія тварылі гісторыю

Асобы, якія тварылі гісторыю

кароткі праваднік
Санько Зьміцер

Увазе шырокага кола чытачоў прапануецца кароткі персанізаваны агляд беларускай гісторыі, які абымае час ад першага згадвання нашага краю ў старажытных летапісах да моманту аднаўлення дзяржаўнасці на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.... Болей »

Мора Віктара Шведа
epub pdf

Мора Віктара Шведа

Артыкулы і гутаркі
Чыгрын Сяргей

Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора Гайнаўскага павета (Польшча). Паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў беларускіх школах у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім (Польшча). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне... Болей »

Археалагічныя помнікі Міншчыны
epub pdf

Археалагічныя помнікі Міншчыны


Чарняўскі Міхась

Даецца характарыстыка асноўных відаў археалагічных помнікаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, паказваецца ix важнае значэнне як крыніцы звестак па старажытнай i сярэдневяковай гісторыі краю, асвятляюцца спосабы ix выяўлення на мясцовасці. Прызначаецца членам раённых таварыстваў аховы... Болей »

Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі
epub pdf

Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі


Чарняўскі Міхась

Кніга на аснове археалагічных раскопак апавядае пра першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі нашай рэспублікі ў эпоху з'яўлення першых металічных прыладаў, распаўсюджвання земляробства i жывёлагадоўлі.... Болей »

З глыбінь тысячагоддзяў
epub pdf

З глыбінь тысячагоддзяў


Чарняўскі Міхась

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага маетацтва.... Болей »

Правы чалавека  i сродкі масавай інфармацыі
pdf

Правы чалавека i сродкі масавай інфармацыі

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў Інстытута журналістыкі
Тычко Галіна

Разглядаецца станаўленне, сучасны стан i развіццё правоў чалавека праз прызму сродкаў масавай інфармацыі. Вызначаецца роля i значэнне міжнароднага права ў рэалізацыі свабоды слова. Аналізуецца дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку i айчынных) як гаранта захавання правоў чалавека, а таксама... Болей »

Асобы
pdf fb2 mobi epub

Асобы


Тамковіч Аляксандр

У кнізе сабраны палітычныя нарысы пра вядомых у краіне і за яе межамі людзей, якія на працягу апошніх 15—20 гадоў, мелі самае непасрэднае дачыненне да навейшай беларускай гісторыі. Аўтар не толькі нагадвае некаторыя біяграфічныя звесткі, але і аналізуе ролю кожнага з іх у развіцці Беларусі. Для шырокага... Болей »

Лёсы
fb2 mobi epub pdf

Лёсы


Тамковіч Аляксандр

У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org