- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе раскрываецца сустнасць таталітарнай формы кіравання сацыяльна-эканамічнымі, грамадска-палітычнымі, культурнымі працэсамі, прычыны і этапы ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, яе ўкараненне ў розныя сферы жыцця савецкага, у тым ліку беларускага грамадства. Адлюстраваны стваральныя і... Болей »
Другі том альманаху Metricana працягвае запачаткаваную ў 2001 годзе традыцыю навуковага выдання, прысвечанага ўнікальнаму корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы - Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага тому Metricana выходзіць у свет як міжнароднае выданне.... Болей »
Погляд Пятра Эбэрхардта на праблемы народанасельніцтва Беларусі цікавы ўжо тым, што гэта не тыпова савецкае аднабаковае бачанне складаных працэсаў у дэмаграфіі, а спроба па-іншаму пераасэнсаваць сацыяльна-эканамічныя варункі жыцця беларусаў, няхай, нават, праз даследаванне функцыянавання жыхароў польскай... Болей »
Астафей Валовіч належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду, які заснаваў нейкі Ходзька, што жыў у першай палове XV стагоддзя на Гарадзеншчыне. Дзед Астафея — Грынька займаў у Вялікім Княстве пры Казіміры Ягелончыку пасаду канюшага. Менавіта Грынька ў 1499 годзе атрымаў шляхецтва і прозвішча... Болей »
Дзённікі І.П.Голубева — адна з нямногіх памятак пра падзеі 1916—1923 гг. у Мінску. Панарама тых бурных гадоў прадстаўлена адначасова ў двух вымярэннях. 3 аднаго боку, з пазіцыі рабочага-бальшавіка, які за пяць гадоў праходзіць эвалюцыю ад перакананага камуніста да цалкам разачараванага ў гэтай ідэі чалавека.... Болей »
Напісаная былым гетаўцам, актывістам габрайскага супраціву, кніга ўяўляе вялікую цікавасць як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых у гета габраяў. "Дакументу" ўласцівыя некаторыя рысы навуковага даследавання: аўтар (які яшчэ пры жыцці заваяваў аўтарытэт у галіне гетазнаўства дзякуючы шматлікім... Болей »
Кніга прысвечана даследаванню ўнікальнай з'явы ў традыцыйнай святочна-абрадавай культуры беларусаў - маскіраванню і абрадаваму пераапрананню. На багатым фактычным матэрыяле, запісаным аўтарам у час этнаграфічных экспедыцый, прадстаўлена галерэя беларускіх маскіраваных персанажаў і ўпершыню раскрываецца... Болей »
Кніга — вынік амаль трыццацігадовай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці аўтара — мастака-мадэльера і тэарэтыка мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства. У кнігу ўвайшлі экспедыцыйныя матэрыялы, матэрыялы прыватных калекцый і архіваў, работы беларускіх мастакоў, якія дазваляюць прасачыць эвалюцыю беларускага... Болей »
З'яўленне першых храмаў у Слуцку можна аднесці да ХІІ-ХІІІ стст. Аднак да XV ст. звестак пра горад захавалася мала. У большай ступені карціна гарадскога жыцця праяўляецца з XVI ст., калі Слуцк пачаў адбудоўвацца пасля нападаў крымскіх татар. Галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Асаблівасці развіцця... Болей »
У мапаграфіі на аснове апублікаваных крыніц, увядзення ў навуковы ўжытак невядомых архіўных дакументаў раскрываецца адна з маладаследаваных старонак жыцця беларускай моладзі ма акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчышіай вайны. Аўтар упершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы асвятляе складаную... Болей »