- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга распавядае пра падзеі, што адбываліся на тэрыторыі беларускай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага – падчас падрыхтоўкі падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі ў канцы XVIII стагоддзя. Яна абапіраецца на ўнікальныя дакументы, знойдзеныя ў расійскіх і беларускіх архівах.... Болей »
У даведнік увайшлі дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі, якія захоўваюцца ў дзяржаўных гістарычных архівах Украіны. Выданне прызначана навукоўцам, тэолагам, краязнаўцам і студэнтам.... Болей »
Гартаючы старонкі гэтай кнігі, вы пабываеце ў таямнічай Артыі, на славутым оршынскім полі, наведаеце старадаўняе беларускае мястэчка, зазірнеце на шумны кірмаш і ў вясёлы цыганскі табар, пройдзеце па старых мінскіх вуліцах і зробіце экскурсію па першых айчынных мануфактурах. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Прапануецца шматтомнае фундаментальнае даследаванне архітэктуры Беларусі на працягу другога тысячагоддзя. На падставе шматлікіх архіўных крыніц, бібліяграфічнага аналізу, натурных даследаванняў раскрыты працэсы станаўлення і развіцця айчыннага горадабудаўніцтва і архітэктуры. Першы том прысвечаны перыяду... Болей »
У зборнік уключаны даклады і паведамленні, якія былі зроблены на архіўных чытаннях, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А.П.Сапунова. Разлічана на гісторыкаў, архівістаў, студэнтаў ВНУ, музейных і бібліятэчных работнікаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.... Болей »
Кніга, напісаная сумеснымі намаганнямі краязнаўцаў і навукоўцаў, асвятляе 900-гадовую гісторыю Барысава. У ёй расказваецца пра ўзнікненне і развіццё горада, пра шматлікія падзеі, што адбываліся ў яго жыцці, і пра вядомых людзей, чый лёс быў звязаны з гэтым горадам. Кніга багата ілюстравана. Прызначана... Болей »
Артыкулы маладых даследчыкаў з Беларусі, Порльшчы, Украіны прысвечаны вядомым і малавядомым асобам усеагульнай і айчыннай ністорыі са старажытнасці да нашых дзён. У працах зроблена спроба вызначыць уклад многіх славутых людзей, „малога чалавека” ў палітыку, эканоміку, рэлігію, культуры, навуку і іншыя... Болей »
Бадай, упершыню найбольш поўна асвятлаецца лакалізацыя беларускіх, украінскіх, расейскіх і польскіх гаворак на Беласточчыне. Адвечны спор да якой мовы належыць тая ці іншая гаворка, якой нацыянальнасці жыхары той ці іншай вёскі, на якой мове гавораць – можна вырашыць, адсочваючы вандроўкі народаў, уплывы... Болей »
У серыі з шасці кніг (па колькасці абласцей) сабраны, апрацаваны або ўпершыню запісаны легенды і паданні пра паходжанне назваў гарадоў, мястэчак і вёсак Беларусі. Адкрывае серыю Брэстчына з тапанімікай 105 населеных пунктаў Брэсцкай вобласці паводле легендаў і паданняў. Памяць людская захоўвала іх многія... Болей »
Чацвёртую кнігу з серыі „Мой родны кут” складаюць апрацаваныя легенды і паданні, звязаныя з паходжаннем 129 назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Не адно пакаленне было ўзгадавана на захаванні памяці сваіх продкаў, таму і дайшлі да нас вусна-паэтычныя звесткі адносна тых гнёздаў, дзе набіраліся... Болей »