- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе прасочваецца працэс развіцця на беларускіх землях культавага дойлідства ў XIII—XVI стст. Прыведзены вынікі гістарычнага і архітэктурна-археалагічнага вывучэння помнікаў гэтага перыяду, уведзены ў навуковы ўжытак раней невядомыя, даследаваныя аўтарам культавыя пабудовы. Кніга багата ілюстравана. Разлічана... Болей »
Адной з характэрных, дагэтуль, на жаль, недастаткова па-сапраўднаму ацэненых асаблівасцей развіцця беларускай культуры і мастацтва мінулага было іх шчыльнае ўзаемадзеянне з культурай і мастацтвам Заходняй Еўропы. Гэтаму садзейнічалі геаграфічнае становішча нашай краіны, што знаходзіцца амаль у цэнтры... Болей »
У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратарах скарынінскага веку, пераканаўча паказвае вядучую ролю... Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак, якія арганічна дапаўняюць адна адну. Першая частка апісвае гісторыю Гродна з летапісных часоў да сучаснасці, а другая праз біяграфіі асоб, якія нагадваюцца ў першай, "размыкае" яе практычна на ўвесь свет. Слоўнік тэрмінаў і сінхраністычная табліца дапамогуць арыентавацца... Болей »
Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »
Увазе чытачоў прапануецца глыбокае, шмат у чым і сёньня не пераўзыйдзенае дасьледваньне А. Цьвікевіча (1888—1937), выдатнага навукоўца, былога старшыні ўрада БНР, пра ідэалогію і практыку русіфікатарства на Беларусі ў часы Расійскай імперыі. Адразу пасьля друкаваньня, у 1929 годзе, трохтысячны наклад... Болей »
Пачатковая нямецкая окупація 1915 году раздзяліла Беларусь на дзьве часьці, і пад той час, як заходная часць дзяліла добрую і благую долю з Літвой, усходняя Беларусь далей аставалася пад уласьцю Расейскае Імпері. У межах апошняе апынулася переважываючая часць Беларускай зямлі з насяленьнем каля 8 мільенау... Болей »
«Успаміны» Васіля Рагулі — цікавы дакумант свайго часу. Яны ўводзяць нас у атмасфэру заходнебеларускай рэчаіснасьці 20-ых гадоў. Перад намі жывыя малюнкі побыту, а таксама палітычнай барацьбы паміж рознымі партыямі й грамадзкімі арганізацыямі па выбарах у сейм Рэчы Паспалітай. Дэпутатам ад беларусаў... Болей »
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, выдадзеная для распаўсюду інфармацыі ў Беларусі і па-за яе межамі аб сытуацыі з палітычнымі зьняволенымі ў Рэспубліцы Беларусь. З мэтай зручнасьці карыстаньня выданьне існуе ў двух моўных варыянтах – на беларускай і польскай мовах, а таксама на польскай і ангельскай.... Болей »
Вінцук Адважны, бадай мала хто зараз ведае імя гэтага асветніка, місіянера, каталіцкага святара. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў служэнню людзям пры дапамозе касцёла. Творы Вінцука гэта, у першую чаргу, байкі, вершы, а таксама пераклады з рускай Крылова, з польскай Красіцкага. Непасрэднай тэматыкай... Болей »