be

Мастацкая літаратура

Ферма жывёлаў

Ферма жывёлаў


Оруэл Джордж

У незалежным выдавецтве Vesna Books выйшла чарговая кніга Джорджа Оруэла Па-беларуску - “Ферма жывёлаў”. Раней напрыканцы ліпеня 2020 г. у Мінску выйшаў пераклад рамана “1984”. Абедзве кнігі на беларускую мову пераклаў філолаг і журналіст Сяргей Шупа.... Болей »

Вяртанне пчалы
pdf

Вяртанне пчалы

вершы, паэма
Бялячыц Рычард

Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца максімальна набліжана да чытача размовай пра духоўнае ў жыцці, пра лёсавызначальныя часіны ў гісторыі Бацькаўшчыны. Асобны раздзел прысвечаны тэме кахання, далёкага і блізкага, шчаслівага і расстайнага. Паэма «Вяртанне пчалы» гучыць шчырай данінай памяці мінуламу Шчучынскага... Болей »

Восень у Вільні
epub pdf

Восень у Вільні

апавяданні
Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з... Болей »

Круг
epub pdf

Круг

Раман-біяграфія
Пашкевіч Алесь

"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў"... Болей »

Зорныя ноты
pdf epub

Зорныя ноты


Кудласевіч Анатоль

Калі проста ноты, то ўсё тут зразумела: запісаны пэўным спосабам музычны твор, але зорныя ноты — гэта ўжо загадка, таямніца, урэшце, ёмкая і прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевічу падуладны мелодыі Сусвету, аднак бездакорны слых, скіраваны да зорак, у яго ёсць, і тыя далёкія... Болей »

Творы
html pdf

Творы


Адамовіч Антон

„Патрыёты «крыўскай» дзяржавы” — гэтак нібыта гіранічна назваў Сямён Вальфсон свой артыкул у зборніку „Супроць контррэволюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму” (Менск, 1931), ня ўяўляючы нават, наколькі ён блізкі да праўды. Зборнічак, што, як адзначалася ў прадмове, „мае на мэце ўзброіць першачарговымі... Болей »

Гаспадыня восеньскага дому 55zł

Гаспадыня восеньскага дому


Сапач Тацяна

Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.... Болей »

Вустрыцы а пятай раніцы
pdf

Вустрыцы а пятай раніцы

Выбраныя эсэ
Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзімера Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »

Каханак восені
pdf

Каханак восені

Кніга пачуццяў
Неўдах Лявон

Трагізм вершатворцаў заключаецца ў ігнараванні імі той простай ісціны, што для таго, каб слыць паэтам, тым больш песняром, мала аднаго валодання майстэрствам вершаскладання. Нават віртуозным. Самая высокая паэзія – матчыны пацеры. У роздуме пра такі стан, пра мастацкае выяўленне душы сродкамі пачуццяў... Болей »

Мысленне паводле каштоўнасцяў

Мысленне паводле каштоўнасцяў


Тышнэр Юзэф

Замежная і іншамоўная літаратура ў перакладах на беларускую. Для цікаўных: Беларуская Палічка Камунікат Літаратура.org Часопіс «ПрайдзіСвет».... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org