be

Мастацкая літаратура

Галубіная пошта
epub pdf

Галубіная пошта

Вершы
Някляеў Уладзімір

Паэт адкрыта грамадзянскага, страсна публіцыстычнага пафасу, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Уладзімір Някляеў кранае душы шматлікіх чытачоў глыбока прачулым словам пра самае інтымна-запаветнае ў чалавеку. Непарыўная сувязь чалавека з роднымі каранямі, наша адказнасць перад мінулым і будучым,вялікая... Болей »

На крыжах
epub pdf

На крыжах

Выступленні, артыкулы, інтэрв\'ю
Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола... Болей »

Мой радавод да пятага калена
fb2 mobi epub pdf

Мой радавод да пятага калена

Эсэ
Арлоў Уладзімер

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».... Болей »

Споведзь
epub pdf

Споведзь

Аповесці i вершы
Грахоўскі Сяргей

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных... Болей »

Рэчаіснасць
epub pdf

Рэчаіснасць


Разанаў Алесь

У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі. Жанчына б'ецца з жанчынай. Адна ўжо старая, другая яшчэ маладая, адна патайком у лагчыне, на латцы, будоўляю не чапанай, нічыйнай зямлі... Болей »

Шчасьце быць
pdf

Шчасьце быць


Пятровіч Барыс

Аб’емны том твораў Барыса Пятровiча "Шчасьце быць…", прадстаўляе чытачу магчымасьць філязофскіх заўвагаў аўтара, якія праз мудрую назіральнасьць даюць магчымасьць зразумець многае ў гэтым сьвеце. Гэтую кнігу можна перачытваць перагортваць смакаваць не адзіна раз. Кніга ўвесь час узбагачае чытача новым... Болей »

Зямля пад белымі крыламі
pdf epub

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс
Караткевіч Уладзімір

Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя перажываньні... Болей »

Песні Беласточчыны
pdf

Песні Беласточчыны


Беларусы Беласточчыны добра захавалі традыцыйную народную культуру, пачэснае месца ў якой займаюць песні. Народная творчасць Беласточчыны зведала ўплыў польскай, украінскай і літоўскай паэзіі, але захавала сваю беларускую этнічную адметнасць. На сучасным этапе найбольшае пашырэнне маюць калядныя, валачобныя... Болей »

Успаміны

Успаміны


Рагуля Васіль

«Успаміны» Васіля Рагулі — цікавы дакумант свайго часу. Яны ўводзяць нас у атмасфэру заходнебеларускай рэчаіснасьці 20-ых гадоў. Перад намі жывыя малюнкі побыту, а таксама палітычнай барацьбы паміж рознымі партыямі й грамадзкімі арганізацыямі па выбарах у сейм Рэчы Паспалітай. Дэпутатам ад беларусаў... Болей »

Доўгая смерць Крынак
pdf epub

Доўгая смерць Крынак

Апавяданьні, аповесьць
Яновіч Сакрат

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org