- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У горадзе панавала зіма. Паветра, здавалася, звінела ад марозу, які застыў у ваконных шыбінах. Калі па вуліцы праязджаў трамвай, ад перанапружання з лініі электраперадачы выпраменьваліся іскры і разляталіся салютам. З трамвая выходзіла жанчына-кіроўца ў камізэльцы, акурат такой, якая бывае ў прыёмшчыкаў... Болей »
Бізнесоўца Андрэя Раіка ў 1-м Маскоўскім завулку дый па ўсім горадзе, мабыць, праз сугучча прозвішчаў завуць Райкіным, хоць і не мае ён аніякіх адносін да славутых артыстаў-сатырыкаў. На наступны дзень пасля Раікавага дня нараджэння ягоны сусед па сядзібе Ігар А. па мянушцы Камісар пазваніў імяніннікавай... Болей »
Да самоты, як і да хваробы, таксама прывыкаеш. Асвойваешся і жывеш з імі. Трэба ж з некім жыць… Я прывык, калі перамятае студзень халодныя сцежкі ля маёй хатулькі. Здавалася б, і снегу кот наплакаў, а закруціць, завіхурыць раптам, знекуль нячыстая сілачка возьмецца і замяце мне сцежкі. Тады бяру шуфлік... Болей »
Дні ўспамінаў – трапляеш то ў цемру, то ў туман. З’яўляюцца размытыя абрысы-прывіды, набываюць форму, рэзкасць і яскравасць. На старых фотаздымках пазнаеш сябе па адзенні, па адмысловых гузіках на паліто. І, як на эксгумацыі, – па абутку. Прасцей пазнаць іншых – не сябе. Па гальштуках палітыкаў на фотаздымках... Болей »
Напрыканцы жніўня возны Віцебскага земскага суда Фёдар Альфяровіч трусіў на сваім кані па вузкай пясчанай дарозе, якая вілася сярод хмызоў уздоўж добра абмялелай гэтым летам Касплі. Учора ён атрымаў загад суддзі з’ездзіць ва ўрочышча Масілоўшчына ды наведаць Матыса Кізіка і Ганну Камар, паміж якімі... Болей »
Я па-зладзейску доўга і пакутліва падкрадваўся да гэтага белага ліста паперы. Стрымлівала і не пускала боязь абкрасці самога сябе – памяць. Ужо мінуў амаль год, як я атрымаў кніжку «Вільча, Случ, Радзіма» Сяргея Кулакевіча, журналіста жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», былога жыхара вёскі Вільча.... Болей »
Родзькі ехалі дадому. Абое лагодныя, яны цешыліся пятнічным вечарам. – Чым вячэраць будзем? – спытаў Антон. Сам пасля працы, ён заехаў праз паўгорада па жонку, каб забраць яе з офіса. Меў спадзеў, што для Марыны гэта выглядала высакародна, бо яна і сама магла даехаць дадому роўна за той жа час аўтобусам... Болей »
“Лідачка... Марына... Тамара... Ларыса...” Жаночыя імёны, як назойлівыя пчолы, настойліва ўсплываюць у куточках памяці Сяргея Андрэевіча, і кожная з іх нібы імкнецца ўджаліць, хоць і соладка, але адначасна і востра балюча… Самым патаемным і дарагім з усіх для яго быў куточак, дзе назаўсёды застаўся вобраз... Болей »
Калі мы пасля шматлікіх пераездаў, што стамілі б любога Мяльмота, Чайльд-Гарольда і ўсякіх перакаці-асобаў, пасяліліся, нарэшце, у абшарпанай кватэрцы ў Бяскуднікаве, наш маленькі сын, паверыўшы, пэўна, што мы сталі аселымі, выказаў сваю мару. – Ты што?! – здзівілася жонка. Мара сына мела калматую ашчэраную... Болей »