- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сонца яшчэ ня ўстала, а Бацька, не пасьнедаўшы, ужо курыць. Хлопчыку (як ні хаваецца ён, як ні затульваецца ў коўдру) робіцца млосна – даймае дым. Маці тады незадаволена ўздыхае: — Ну, годзе табе ўжо пэхкаць! Дыхаць жа няма чым, і фіранкі ўсе парудзелі... — Фіранкі парудзелі, кажаш... Я ўжо кідаю, хіба... Болей »
Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!..... Болей »
Я ў пакоі, я проста ляжу на канапе і гляджу ў вакно. Маё вакно самае звычайнае. Напалову яно складаецца з неба, а ніжэй — мноства шыбаў суседняга дома. У ім, у тым доме, напэўна, ёсьць такія ж сумныя вокны, як і мае. Я ўпэўнены – шмат хто зазірае з іх у маё вакно. А я гляджу ў бляклае, па-восеньску беднае... Болей »
Выкладчыцу старажытнарускай мовы Марыю Іванаўну Карнееву-Петрулан у свой час выклікалі ў ЦК і пачалі папракаць – чаму яна ў сваіх лекцыях не цытуе класікаў марксізму. – Дазвольце, – узьняла голас маленькая, худзенькая Марыя Іванаўна, – але я не вінаватая, што класікі марксізму нічога не пісалі пра літару... Болей »
Вольга ехала ў Нямеччыну ў цесным, слаба асьветленым купэ і па лязгатаньні колаў лічыла рэйкавыя стыкі. Потым – мільгаценьне ліхтароў станцыяў, гудкі цягнікоў на шырокіх пераездах... Яна гатовая была лічыць што заўгодна – абы знак. Час, здавалася, застыў, як начная цемра, і жанчына імкнулася раскатурхаць... Болей »
Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца... Болей »
“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.... Болей »
У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае.... Болей »
Стваральнікібацькі «Нашай Нівы» пачыналі справу выданьня першае легальнае беларускае газэты ў неймаверна цяжкіх варунках. Тым ня менш, яны добра ўсьведамлялі, што без суаднясеньня адроджанага друкаванага беларускага слова з досьведам іншых культураў усе высілкі пойдуць намарна. Таму друкаваньне перакладаў... Болей »
Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў... Болей »