be

Мастацкая літаратура

Жалезная кнопка
epub

Жалезная кнопка

Апавяданне
Рублеўская Людміла

У тыя часы я захаплялася постімпрэсіяністамі. Не тое, каб я цалкам разумела іх мастацтва — хутчэй, падабаліся яны самі: маладыя, дзёрзкія, бедныя... Я таксама была маладая, дзёрзкая і бедная. Як, прынамсі, палова маіх аднакурснікаў. Што можа параўнацца па вастрыні перажыванняў з першымі днямі ў вялікім... Болей »

Жаніх панны Данусі
epub

Жаніх панны Данусі

Жахлiвае апавяданне
Рублеўская Людміла

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны... Болей »

Дыярыуш пані
epub

Дыярыуш пані

Апавяданні
Рублеўская Людміла

Перасыпаю хвіліны з далані на даланю. Яны блішчаць і пяшчотна шаргочуць, быццам перліны. У паўпразрыстым цэнтры кожнай — вострая зрэнка вечнасці. Можа быць, гэта сапраўды толькі перліны. Сёння зноў перад замкам праязджалі гэтыя. Нешта крычалі, ці то клікалі з сабою, ці то пагражалі. Страусавыя пёры ківаліся... Болей »

Шляхецкія апавяданні
epub

Шляхецкія апавяданні

Апавяданні
Рублеўская Людміла

Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і... Болей »

Старасвецкія міфы горада Б*
epub

Старасвецкія міфы горада Б*

Апавяданні
Рублеўская Людміла

У горадзе Б* былі жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што ім не пашанцавала. Былі там і жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што занадта многа хацелі ад будучага выбранніка. Зрэдку сустракаліся ў горадзе Б* і такія жанчыны, што не выходзілі замуж прынцыпова. А былі і такія, што заставаліся ў дзеўках па... Болей »

Сэрца мармуровага анёла
epub

Сэрца мармуровага анёла

Аповесьць
Рублеўская Людміла

Люблю вандраваць. Часам гэтая схільнасць ублытвае мяне ў авантурныя падзеі, якія не да твару такой самавітай асобе, як я, з навуковай ступенню кніжкамі і працай у сталічным музеі... Ды не, гэта я перабольшваю наконт маёй самавітасці. Па-ранейшаму не паважаю сур’ёзных паседжанняў і павучальных размоў... Болей »

Скрыня Пандоры
epub

Скрыня Пандоры

Апавяданне
Рублеўская Людміла

Паштовае аддзяленне горада Б* месцілася ў аднапавярховым цагляным дамку, амаль схаваным пад шатамі старых ліп. Цяпер, перадкаляднымі маразамі, ліпы захуталіся ў высакародную шэрань — гэткія важныя пані, што нібыта зусім заштурхалі ў куток яснага марознага дня сціплы будыначак пошты. А ў будынку паштмайстар... Болей »

Дабрадзейныя
epub

Дабрадзейныя

Апавяданне
Рублеўская Людміла

Няма жанчыны няшчаснейшай, чым дабрадзейная. Асабліва калі табе за трыццаць, і ты ўжо ...наццаць гадоў жонка мужа, які не адрознівае Пікаса ад Маціса, і восень сёлета загасцілася, і сунуцца колы твайго лёсу па выбітай каляіне — і, можа, ніколі, ніколі не збочаць... Лілія Іванаўна, дызайнер па інтэр’ерах... Болей »

Пярсцёнак апошняга імператара
epub

Пярсцёнак апошняга імператара

Аповесць
Рублеўская Людміла

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падахоўнага. Той ушчаміўся спіной у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым... Болей »

Золата забытых магіл
epub

Золата забытых магіл

Паралельны раман
Рублеўская Людміла

А што яшчэ ён спадзяваўся ўбачыць, углядаючыся праз мокрае акно ў ноч, у восень, у безнадзейнасць? Быць самотным — значыць трошкі памерці. Нешта стукнула ў шыбу, нібыта адзінота прасілася ў пакой… Не, яна, халодная пані Адзінота, ужо даўно царуе тут. Сядзіць побач, перад полымем каміна. І што ёй да ценяў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org