- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці дзень нехта невідочны і агромністы раз'ятрана ляпаў аканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп. Трэці дзень знадворку вокны былі завешаныя непрагляднаю белай апонай, і папскі нунцый Кантэльмі ніяк не мог пазбыцца адчування, што яго пакоі не на галоўнай вуліцы сталічнай Варшавы... Болей »
Мы, урад Крычаўскай магдэбургіі, выслухаўшы абодва бакі, устанавілі, што вышэйпамянёныя верхаводы чатыры гады цэлыя воласці бунтавалі, арданансаў яснавяльможнага князя Радзівіла не прызнавалі, а губернатараў і пастаўленых імі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі, маетнасць іхнюю рабавалі... Болей »
Першы раз гэта здарылася вось тут, на мядзведжай шкуры, якая зараз лашчыць яе босыя ногі. Згадка адгукаецца прыемным скразнячком паміж выпушчаных на волю грудзей i салодкім паколваннем у зацвярдзелых смочках. Мядзведзь быў велізарны: амаль чорная, з бурымі падпалінамі шкура займае ўсю прастору ад алькова... Болей »
Аляксандар павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі і забойцы. Чалавек адклаў вечнае пяро і задумаўся. За вакном яшчэ быў змрок, але дзесьці ўжо нараджаўся новы дзень. Першы дзень вясны, падумаў чалавек. У гэтую ноч ён крыху нечакана для сябе самога спаў моцна і нічога не сніў... Болей »
— Гэта праўда, што вы нарадзіліся ў самым сэрцы варварства? Жанчына хацела здавацца абыякавай, але ў трошкі прымружаных агатавых вачах пад негустымі цёмнымі бровамі свіцілася цікаўнасць. Вясновы вецер варушыў празрыстыя запавесы, раз-пораз напаўняючы іх і робячы падобнымі да ветразяў. Са спічастага прачыненага... Болей »
У адной невялiкай паводле еўрапейскiх сумераў канстытуцыйнай манархii насельнiцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ера, аднаго шэфа службы бяспекi, аднаго мiнiстра палiцыi, аднаго пракурора… У гэтай краiне быў адзiн крымiнальнiк, адзiн палiтвязень i адзiн палiтуцякач. Адзiн генерал камандаваў... Болей »
“Маленькі сшытак Лявона Вашка” - альманах аднаго аўтара. Падобная ініцыятыва мае сталую традыцыю - і “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага, і “Крывіч” Вацлава Ластоўскага былі эксклюзіўным аўтарскім прадуктам. Сама Беларусь паўставала як індывідуалістычны праект, народжаны ў шляхецкіх засьценках ды... Болей »
Ён даведаўся, што памрэ, у той самы дзень, калі карані ўпершыню пасля зімовага нябыту, спачатку насцярожана, а потым усё больш прагна пацягнулі з адталае зямлі яе бунтоўныя п’янкія сокі, і тыя пабеглі вышэй і вышэй, да галін і галінак, да сучка, што з восені ўчэпiста трымаў выпетраны бурштынавы лісток... Болей »
Разам з ноччу на галявіну апусцілася мёртвая вусціш. Здавалася, яна запанавала ўжо да самае раніцы, але неўзабаве ў небе зашумелі крылы і, на імгненне пагасіўшы сярпок маладзіка, галявіну абляцела вялікая чорная птушка. — Крук-крук-крум! — прыцішана крыкнуў крумкач і важка сеў на дзіду, што тырчала між... Болей »
Па высокай дзвінскай вадзе плылі ў мора апошнія крохкія крыгі. Сівы, у яблыках конь, спынены на самай строме, пудка пераступіў нагамі, але вершнік злёгку сціснуў яму бакі, і сівы супакоіўся. Застыўшы ў сядле, князь Валодша глядзеў на горад за ракой. Над нізкімі пасадамі, насупроць амаль схаванай паводкаю... Болей »