- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек з парфелем-“дыпламатам” ішоў цёмнай лясной сцяжынаю, як злодзей – хутка, асцярожна, спрытна пераскокваючы цераз частыя калюжыны і падгінаючы галаву пад мокрыя галіны; вайсковая форма рабіла яго яшчэ больш непрыкметным у начной цемры. Толькі што адгрымела кароткая чэрвеньская навальніца, пакінуўшы... Болей »
Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці... Болей »
Пражыўшы трыццаць два гады, я, беларус, вясковы чалавек, не ведаў, як выглядае чабор. Што ж, нічога страшнага. Мне нават не сорамна. Напрыклад, вядомы ў ХІХ стагоддзі крытык і літаратуразнаўца А. Скабічэўскі, паводле яго ж слоў, “ніколі не бачыў, як расце жыта”. Вялікі рускі паэт А. Някрасаў называў... Болей »
Гэта штосьці сярэдняе паміж акунём і яршом, з вялікай прадаўгаватай галавою, якая займае прыблізна адну трэць цела. Драпежная, страшэнна пражорлівая рыба — нават малёк памерам з фільтр ад цыгарэты лёгка заглытвае кручок і дае рады пацягнуць ці прытапіць паплавок. Увогуле, лавіць іх — адна асалода: бяруцца... Болей »
Празаіку Н., якога ў мінскім літаратурным асяроддзі адны называлі «маладым пісьменнікам», другія—«дзядзькам, якому пайшоў чацвёрты дзесятак» (напраўдзе яму было роўна трыццаць адзін год), прысніўся сон. Сон падзяляўся на дзве часткі. Першая: снілася нейкая дзяўчына, трохі падобная на ягоную жонку, але... Болей »
Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня падняўся, запаліў цыгарэту і пачаў хадзіць узад-уперад па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце?» — падумаў ён. — У чытача, ці што? Вядома, што было... Рытарычнае... Болей »
Увечары Алена накарміла старога, цёмна-чырвонай масці коніка — Трутня, як яна яго звала, і, запрогшы ў калёсы, паехала на канюшню. Конюх Мірончык, стары ў куфайцы і без шапкі, пачысціў ужо ставок, падмайстраваў яслі і сядзеў пад сцяною і курыў. Як толькі Алена пад’ехала, ён забурчэў: — Чаго ты іх слухала... Болей »
Іван Закрэвіч, загадчык клуба, выйшаў з невялікай прыбудовы фермы, дзе размяшчаўся чырвоны куток, і спыніўся на высокім ганку, аглядаючы двор. З твару яго не сышлі яшчэ сляды нядаўняе заклапочанасці, што бывае ў чалавека, які зрабіў нялёгкую, нудную для сябе, але патрэбную іншым справу: загадчык клуба... Болей »
Перад тым як выйсці на галоўную вуліцу, што вяла за горад, узводу быў дадзены загад спыніцца. Малады высокі лейтэнант у акуратным шынялі, перацягнутым рамянямі, з сумкаю на баку, адступіў амаль да сярэдзіны вулачкі, на якой спыніўся ўзвод, і пільным паглядам абвёў сваіх падначаленых, нібы збіраўся палічыць... Болей »
— Сягоння, Аксана, ты не зусім добра ведаеш правілы, — сказаў Максім Раманавіч і лагодна паглядзеў на светлавалосую, тоненькую, у акуратнай школьнай форме дзяўчынку, што стаяла каля дошкі. Ад слоў настаўніка Аксана трошкі пачырванела і апусціла галаву, нібы прасіла тым самым у настаўніка прабачэння... Болей »