be

Мастацкая літаратура

Будзіла вёску берасцянка
pdf epub

Будзіла вёску берасцянка

Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы
Цвірка Кастусь

Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя... Болей »

Воўчая выспа

Воўчая выспа

раман
Цвірка Кастусь

Лес, якому, здавалася, не будзе канца, прыкметна парадзеў, і паміж парэпаных хваёвых камлёў засвіцілася раптам дзіўна-ясная чырвань: ці не пажар які запалыхаў уперадзе? Ды не, гэта быў не пажар: там заходзіла сонца. Калі Ігнась прадраўся праз узлесныя кусты крушынніку, перад ім адкрылася нешырокая, прадаўгаватая... Болей »

Цень гобліна
epub

Цень гобліна

раман
Казакоў Валерый

Словы жывуць даўжэй, чым людзі. Нібыта бесцялесны гук. Цьфу! Пустое скалынанне паветра, а глядзі ты — гады, стагоддзі, тысячагоддзі прашамацелі над журботным шарам нашай планеты, мільёны нам падобных пагрузіліся ў бездань зямлі, прараслі травой і дрэвамі ды пайшлі на харч ці будаўніцтва жылля дзеля іншых... Болей »

Перакуленае / Опрокинутое

Перакуленае / Опрокинутое


Барадулін Рыгор

"Рыгор Бородулин — крупнейший белорусский поэт ХХ столетия. Один из первых поэтов Европы. Поэтому и был он выдвинут польским и русским ПЕН-центрами, украинским и белорусским Союзами писателей (то есть славянскими литераторами, которые могут оценить поэзию Бородулина в оригинале) кандидатом на соискание... Болей »

Збор твораў у 6 тамах
pdf

Збор твораў у 6 тамах

Мінскі напрамак. Раман у трох кнігах. Кніга другая. Мінск за небакраем. Кніга трэцяя. Будучыня з намі
Мележ Іван

У трэці том Збору твораў Івана Мележа ўвайшлі другая і трэцяя кнігі рамана "Мінскі напрамак" - "Мінск за небакраем" і "Будучыня з намі".... Болей »

Замова ад страху
pdf

Замова ад страху

новая кніга паэзіі
Гілевіч Ніл

Новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.... Болей »

Назаві сына Канстанцінам
pdf

Назаві сына Канстанцінам


Дайнека Леанід

Леанід Дайнека – аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV-XVI ст., у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы.... Болей »

Збор твораў у 25 тамах
pdf

Збор твораў у 25 тамах

Паэзія 1961—1984
Караткевіч Уладзімір

Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць, што ён цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты будуць змешчаны ў адным з 25 тамоў новага збору твораў. На CD-дысках, дададзеных да тамоў, можна будзе пачуць голас пісьменніка.... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Сцэнарыі: 1961—1982
Караткевіч Уладзімір

У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха»... Болей »

Збор твораў у 25 тамах

Збор твораў у 25 тамах

Пераклады і аўтапераклады
Караткевіч Уладзімір

У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org