- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога, хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае спачуваць і задумацца. На самой... Болей »
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні... Болей »
У кнізе «Et orbi omni / І свету ўсяму» вершы народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію (2006 г.) Рыгора Барадуліна ў перакладах на трыццаць моў. Вядомыя майстры слова Заходняй і Усходняй Еўропы, Амерыкі, краін былога Савецкага Саюза, Азіі, Усходу знаёмяць свайго чытача з лепшымі творамі... Болей »
Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць... Болей »
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”. Пра аўтара: Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”... Болей »
Адметнасць у тым, што гэтая кніга — білінгва, у ёй змешчаныя рускія арыгіналы і адпаведныя беларускія пераклады, над якімі працавалі знаныя нашыя пісьменнікі, сябры і калегі аўтаркі. Перастварылі вершы па-беларуску Людка Сільнова, Мікола Шабовіч, Рэгіна Рэўтовіч, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая. Любоў... Болей »
“9 гранаў” – другі паэтычны зборнік Сяргея Украінкі. Папярэдні, “Маё Купела”, выйшаў 15 гадоў таму – у 2001 годзе. За гэты час літаратар некалькі разоў друкаваўся ў часопісе “Дзеяслоў”, а таксама актыўна ўдзельнічаў у магілёўскім абласным альманаху СБП “Брама”: акрамя вершаў, Украінка друкуе і прозу... Болей »
Філасофская, грамадзянская, рэлігійная, пейзажная і любоўная лірыка, балады, санеты, паэмы, пераклады з сучаснай літоўскай, украінскай, рускай, польскай, в’етнамскай паэзіі, а таскама з рускай паэзіі Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, паэтаў Сярэбранага веку Ганны Ахматавай, Барыса Пастэрнака, Марыны... Болей »
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. “Ён сярод нашага брата пісьменьніцкага вызначаўся тым, што надаваў значэньне ня столькі сваёй асобе... Болей »
У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука... Болей »