- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прытомнасць прыйшла да яго нечакана. Ён расплюшчыў вочы, але нічога не ўбачыў. Скрозь была шчыльная непраніклівая цемра. Імжыў дробны веснавы дожджык. Гэты дожджык, мабыць, і вярнуў яго да прытомнасці. Увесь рот чалавека быў набіты зямлёю. З таго, што дожджык падаў на патыліцу, ён мог бы вывесці, што... Болей »
Нікога, пэўна, на Малой зямлі не сустракалі так прыветліва, як Булкіна. Кожны раз, калі яго чырвоны, з кропелькамі поту на лобе твар, паказваўся ў траншэі першага аддзялення, па ўсяму ўзводу разносілася добрая вестка: «Булкін прыйшоў», Ён прыходзіў кожны дзень амаль у адзін час — увечары, паміж дзесяццю... Болей »
Пачынаецца гэта гісторыя, як належыць, з нараджэння. Нарадзіўся парсюк наш у хляве, разам з дзесяццю іншымі сваімі братамі і сёстрамі. З выгляду ён нібы не вылучаўся нічым, быў, здавалася, як усе. Можа, нават драбнейшы і цішэйшы, лагоднейшы за іншых. Але ўжо змалку стаў заўважацца ў ім талент: лагодны... Болей »
Пад акном цэлы дзень крык. Нецярплівы, патрабавальны: чыр-ры! чыр-ры! Там, у дзірцы між верандай і сцяной дома, сям'я. Цэлы дзень, ледзь развідняе, да змяркання, пырхаюць крылы — падлятаюць, адлятаюць чорныя, старанныя шпакі. І падлятаюць, і адлятаюць хапаючыся. Калі ляцяць недалёка, відаць, як хапатліва... Болей »
Не помню зусім, пра што думаў раней, ідучы, нічога не асталося ў памяці з таго, што было потым у той дзень, жыве толькі згадка, як стаяў, убачыўшы яго. Якія думкі ён узняў ва мне. Ён — маленькі, светлы, празрысты яшчэ парастак. Пада мной быў нагрэты крымскім сонцам асфальт, Сярод асфальту — ён... Ён... Болей »
Невясёлы вяртаўся Валодзя з Масквы. Ужо не так цікава было стаяць каля вокан цягніка, непрыемным быў пах вугальнага перагару, што ўлятаў з дымам у вагон, ужо не хацелася высоўваць галаву на вецер, смяяцца, чуючы, як валасы, раскідваючыся, казычуць лоб, вушы, шчокі. Назад адышоў Бранск, адступіў Старадуб... Болей »
Ішла трэцяя восень вайны. У тую восень у дачным пасёлку пад Масквой, на Сходні, упершыню за вайну сабралася прыкладна паўтары сотні дзяўчат і хлопцаў з заняволенай Беларусі. Гэта былі студэнты,— на Сходні пачынаў сваю працу наш універсітэт. Мужчын было мала,— толькі некалькі зволеных з арміі пасля шпіталей... Болей »
У горадзе было неспакойна. Гэты неспакой вярэдзіў горад ужо другі дзень. Чутка пра трывожную падзею, цьмяная і блытаная, паўзла з вуліцы на вуліцу, з дома ў дом, яе абмяркоўвалі, пра яе думалі, усхвалявана і насцярожана. Да Галіны Сасноўскай чутка прыйшла позна. Галіна спачатку не дала ёй ніякай увагі:... Болей »
Яна пазнілася. Гэта было добра вядома і без гадзінніка. Але чарнабровы заклапочаны чалавек, што адзінока чакаў на ўзлессі, усё ж зірнуў на гадзіннік. Ён зірнуў не ў першы раз, не разумеючы, што ж магло здарыцца, што магло затрымаць яе. Яна звычайна прыходзіла акуратна. Не, акуратна, гэта не тое слова... Болей »
Даліна ляжала між шасэ і ракою. З аднаго боку гула мутная жаўтаватая плынь Стрыя, з другога — дыбіўся круты схіл невысокай гары, што кучаравіўся знізу хмызняком, а вышэй — галлём сосен. Гару, самае падножжа, абгінала шасэ,— гладкая істужка яго неўзабаве, нібы радуючыся таму, што вырвалася з горнай цеснаты... Болей »