be

Мастацкая літаратура

Бумеранг
epub

Бумеранг

Аповесць
Шамякін Іван

Ліфт замёр. «Замірае жыццё, — сумна падумаў Іван Мацвеевіч, «узнімаючыся ў космас цягай уласнай ракеты». — А яна старая, і паліва ў ёй не тое — сухі парашок, з пясочкам... А пясочак высыпаецца». Ён жартаваў. Але жарты, па-музыкальнаму кажучы, былі мінорныя. Заўважыў гэта таварыш па прагулках у парку... Болей »

Без пакаяння
epub

Без пакаяння

Аповесць
Шамякін Іван

Васілёк узрадаваўся, што іншых хлопцаў, канкурэнтаў яго, каля гатэля не было. А галоўнае, няма Рагача — бамбізы, які спаганяў з малых мыйшчыкаў немалы падатак, палавіну заробку адбіраў. Яны кіпелі злосцю на яго, называлі Шпрыцам, змаўляліся ўзняць бунт. Але ў Шпрыца свая брыгада, яна ахоўвала пляцоўку... Болей »

Завіхрэнне
epub

Завіхрэнне

Аповесць
Шамякін Іван

Два мужчыны сядзелі ў парку на адной скамейцы. Збоку здавалася — незнаёмыя, староннія, прыселі адпачыць у цяні старых ліп. Так робяць пенсіянеры. Але ў парку незнаемых пенсіянераў не бывае; пастаянныя наведвальнікі, яны ведаюць адзін аднаго, як школьнікі аднаго класа. Сядзелі мужчыны маладыя. Той, што... Болей »

Зона павышанай радыяцыі
epub

Зона павышанай радыяцыі

Аповесць
Шамякін Іван

У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў... Болей »

Крывінка
epub

Крывінка

Аповесць
Шамякін Іван

Прэзідэнт дзвюх фірм — «Амон» i «Бамонд» — Георгій Галаван асвяшчаў свой катэдж. Не адзін дом — дзве пабудовы, якія зацьмілі ўвесь вялікі дачны пасёлак. Стаялі тут гадоў трыццаць дзве нядрэнныя па тым часе дачы — адна цагляная, другая драўляная. Жылі два браты Левіны з вялікімі сем'ямі. Выраслі дзеці... Болей »

Выкармак
epub

Выкармак

Аповесць
Шамякін Іван

Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб... Болей »

Палеская Мадонна
epub

Палеская Мадонна

Аповесць
Шамякін Іван

Надзею разбудзіў першы певень. Ён галасіста кукарэкаў ці не на плоце, што адгароджваў ix двор ад суседскага. Не адразу адляцелі ўявы таго, што яна бачыла ў сне. А бачыла яна харч — гapy харчу: мяса, сала, смятану, цыбулю, капусту... Пакутлівы сон. Здавалася б: што страшнае ў тым, што сніш такое багацце?... Болей »

Адна на падмостках
epub

Адна на падмостках

Аповесць
Шамякін Іван

У яе балела калена. Не першы раз. Яшчэ колькі гадоў назад знаёмы хірург, без малога яе равеснік, гумарыст, тэатрал, выпівака, весела сказаў: «У вас, Аляксандра Паўлаўна, панская хвароба — падагра». Пры ранейшых болях яна ўспамінала, што «хвароба — панская», i ставілася да яе з гумарам, скептычна, як... Болей »

Падзенне
epub

Падзенне

Аповесць
Шамякін Іван

Дзень быў незвычайны, не з-за надвор'я, не з-за сямейнага свята — з-за палітычнай падзеі. Колькі яе, палітыкі, у час усеагульнага развалу! Нават пры ідэалагічным дыктаце камуністаў тэлебачанне, радыё, прэса не был i гэтак палітызаваны, як у гады «дэмакратыі». I людзям гэта абрыдла. Вольга часта абурана... Болей »

Сатанінскі тур
epub

Сатанінскі тур

Аповесць
Шамякін Іван

Цягнулася бясконцая студзеньская ноч, ніводнае акно яшчэ не свяцілася ў дамах насупраць. А Марына была ўжо на нагах, збірала мужа ў далёкую паездку. Тавар упакавалі, можа, тыдзень таму назад у дзве вялікія торбы, чырвоную i сінюю. Яна выкладвала з халадзільніка на стол харч — усе запасы, што збірала... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org