- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу Alter Nemo складаюць лірычна-мэтафізычныя тэксты, аб’яднаныя пошукам межаў чалавечага існаваньня. Ці маем мы рацыю, калі лічым сабою тое, што носім пад скурай і вопраткай, пад абалонкаю нашых думак і ўчынкаў? Мы існуем ня столькі ўнутры, колькі звонку сябе, і таму нараджэньне — далёка ня першая... Болей »
У сваім другім зборніку вершаў «Новая Галілея» Алесь Чобат спрабуе прайсці па гістарычнаму шляху беларускага народа і краю — ад нябыту і заняпаду да цяперашняга абуджэння. Псіхалагічны аналіз спалучаецца з бытавымі замалёўкамі мінуўшчыны і сучаснасці, асабліва з жыцця роднага аўтару Нёманскага краю.... Болей »
Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў... Болей »
Складанае і трагічнае жыццё студэнта і паэта Уладзіміра Вяргейчыка, гісторыю яго кахання і няпростыя ўзаемаадносіны з аднакурснікамі даследуе аўтар у аповесці. Апавяданні – роздум аб месцы моладзі ў працэсах, якія адбываюцца ў нашым жыцці.... Болей »
“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў.... Болей »
Васіль Зуёнак — аўтар вершаваных зборнікаў «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба» і інш. Новая кніга паэта складаецца з лепшых твораў, якія ўваходзілі ў папярэднія зборнікі, а таксама з вершаў, напісаных у апошнія гады. Лірыцы B. Зуёнка ўласцівы глыбокі роздум аб месцы чалавека ў грамадстве, аб яго адносінах... Болей »
Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на Ушаччыне, у сям'і рабочага. У 1954 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу i паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна на філалагічны факультэт. Першы верш яго быў надрукаваны ў 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена». За вершы з нізкі «На зямлі... Болей »
«Рунець, красаваць, налівацца!» Такім народным выразам у нас, у Беларусі, люструецца пара, калі расце і выспявае жыта. Рунець, красаваць, налівацца! — гэтыя словы стасуюцца і да маладосці нашай зямлі, нашай паэзіі, і да несмяротнасці і трываласці нашай вялікай справы. I гэтак жа, як гаворыць... Болей »
У аднатомнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей...» увайшлі лепшыя радкі лірыкі. Радзіма, паганскія карані беларусаў, каханне і смерць, жыццё ва ўсіх ягоных нечаканасцях, роспач і зварот да Бога — усё гэта ў паэзіі Рыгора Барадуліна.... Болей »
Кніга народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна, як заўсёды, незвычайная, змястоўная. Яе склалі артыкулы і ўспаміны пра знаных дзеячаў яўрэйскай культуры, пераклады паэзіі Х.-Н. Бяліка, М. Надзіра, М. Шагала, І. Харыка, Х. Мальцінскага, Р. Рэлеса і многіх інш. Аснова апошняга раздзела — вершы, прысвячаныя... Болей »