- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і... Болей »
Гэтая кніга — шлях. Шлях, які пачынаецца вандроўкамі "ў краіне бяссэнсіцы ў пошуках сэнсу" i які мусіць завяршыдца праходам "да нязнанай Святой зямлі". Гэта адлюстраванне духоўнага руху аўтара, переломным момантам у жыцці якога стаў зварот да Бібліі i далучэнне да Царквы Хрысціян Веры Евангельскай. Падзел... Болей »
У сваіх эсэ i крытычных артыкулах Сяргей Дубавец /нар. 1958 г./ спрабуе даць аналіз глыбокага крызісу савецкай культуры у яе беларускай «разнавіднасці», разважае над мінулым i будучым беларускай літаратуры. Апавяданні С Дубаўца належаць да твораў т.зв “другой літаратуры” i выяўляюць пошукі новых нетрадыцыйных... Болей »
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць... Болей »
Радзіма паэта — Давыд-Гарадок, таму зразумела, што да асноўных матываў кнігі далучаны матыў удзячнасці роднаму гораду і яго жыхарам. Тэма творчасці і працы ўвасоблена ў выразных, зрокава-дакладных вобразах. Постаць Дубоўкі, убачаная праз далеч дзесяцігоддзяў, рамантычная ў рэвалюцыйнай рэчаіснасці 20-х... Болей »
Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты.... Болей »
Несур’ёзныя апавяданні “Пра тое, як я...” - першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка. З вялікай доляй гумару, з дасціпнасцю распавядае аўтар пра сапраўдныя здарэнні, якія адбыліся ў яго жыцьці. Трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця.... Болей »
Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні. Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца... Болей »
Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця... Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада і вёскі — піша ён з вялікай зацікаўленасцю і шчырасцю.... Болей »