- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стаю на крутым беразе Нараўкі, над паплаўком. Нада мною раскошнае сонца, жаваранкі і белыя воблачкі. Плывуць паволі, амаль не плывуць. I высока, высока!... У кустах перасвіст салаўёў ды разгублены, ці што, зязюлін сум. На кветках у траве гаспадарліва завіхаюцца пчолы. Лёгкі ветрык прыносіць пах першых... Болей »
Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года... Болей »
Кароткія фельетонныя замалёўкі Міхася Шаховіча – гэта гумарыстычнае, часам саркастычнае апісанне таго, што убачана, заўважана, падгледжана і перадумана. «Вада ў рэшаце», як сама назва падказвае, зборнік гумарыстычна-сатырычных апавяданняў. Штодзённае жыццё, яго праблемы, часам зусім благія справы, з... Болей »
Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім... Болей »
У другой палове пяцідзесятых гадоў адначасова з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ), друкаваным органам якога стала „Ніва”, у Народнай Польшчы ўзнік і беларускі літаратурны рух, які паступова (а да якога далучыліся і мастакі) аформіўся як Беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне „Белавежа”.... Болей »
Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі.... Болей »
Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966... Болей »
А з маім пісаннем то так: вершы, асаджваюць навокал мяне і змушаюць выбіраць. Выбар жа надта цяжкі, бо сярод іх безлічы ёсць многа такіх, якія трэба адкінуць. Таму іменна верш у моманце яго запісвання есць светам ламінуючым нада мною. Але я знаходжуся ў ім. Вельмі цешылася б я, калі б ведала, што ў гэтых... Болей »
Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца... Болей »
Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля... Болей »