be

Мастацкая літаратура

Воляй абраны
epub

Воляй абраны

Раман
Бароўскі Анатоль

Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага... Болей »

Бронік-афганец
epub

Бронік-афганец

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў.... Болей »

Азірніся ў каханні
epub

Азірніся ў каханні

Амаль фантастычная аповесць
Бароўскі Анатоль

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці.... Болей »

Княжабор
epub

Княжабор

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.... Болей »

Апавяданні
epub

Апавяданні

Апавяданні і абразкі
Бароўскі Анатоль

Завіруха ўсчалася яшчэ з вечара… Скуголіў, шараваў свае бакі аб шурпатыя сцены хатаў вірлівы вецер, біліся адна аб адну галінкі-рукі дрэваў, гухкала нешта за сценамі, аж уздрыгвала, здаецца, хата. Гуло пагрозліва ў коміне печы, быццам нячысцікі скакалі на нарышчы, наладжваючы свае скокі, стараліся знесці... Болей »

Ахутавана
epub

Ахутавана

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Адкуль прыйшлі да мяне гэтыя радкі, я не ведаў. Яны нарадзіліся самі, без майго жадання. Складаць іх я не збіраўся, толькі ў думках нашэптваў словы. Падумалася: а мо хто падслухаў мае радкі і паклаў іх на паперу. Але хто? Верш я знайшоў у сваім стале. Замок у мяне быў адмысловы, і ніхто не мог адамкнуць... Болей »

Алачка, альбо норавы савецікусаў
epub

Алачка, альбо норавы савецікусаў

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Алачка любіла раскошу. Не так каб і надта, але ўсё ж... Дробязныя перашкоды ці бытавая неўладкаванасць раздражнялі і прыгняталі яе, быццам напаміналі, што яна такая ж, як і ўсе. Ну, амаль усе, у якіх нечага не стае, у нечым маюць патрэбу, праз што і пакутуюць простыя смяротныя, сварацца, нават ненавідзяць... Болей »

Курт – сябар Петруся
epub

Курт – сябар Петруся

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Ноч... Глыбокая і золкая ноч раскашоўвалася на зямлі... Два чалавекі, на адлегласці адзін ад аднаго ў некалькі тысячаў кіламетраў, прачнуліся ў адзін і той жа час. У Гомелі было тры гадзіны ночы, а ў Санкт-Пецярбурзе – чатыры, – так рассунуліся гадзіны па раскладзе новага адліку часу, калі ўсталяваліся... Болей »

Муха
epub

Муха

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся... Болей »

Сцеражыся майго гневу
epub

Сцеражыся майго гневу

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Маўчун успоўз старому чараўніку на грудзі. Ён, вуж, ведаў, што старога блажыла, што яму было кепска яшчэ звечара, калі легла за балотам у мяккія імхі счырванелае сонца. Але тады трывожны покліч не даходзіў да паўзучай істоты, і тым больш дзед сам не прасіў помачы, – ужо нат і не спадзяваўся на яе...... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org