- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбраўся Паморак з багны, каб ён спрах. Жывучы, гад!.. Спалілі яго потым людзі, што нават костачак не засталося. Але нечысць такая, аказваецца, і ў агні не гарыць. Згарыць – ажыве. Аднак людзі больш не паміраюць ад паморка. Бо збег ён, кажуць, далёка-далёка і жыве як і кожны злыдзень за сінім морам... Болей »
Лірычны герой новай кнігі вершаў Леаніда Дайнекі жыве складанымі праблемамі нашага часу. Любоў да сонечных сцяжынак маленства, жаданне штодзённа чытаць несмяротны летапіс прыроды спалучаюцца ў ягоным сэрцы з любоўю да імклівых рытмаў сучаснага горада, жыхаром якога ён стаў.... Болей »
Антон Губараў, Міхась Усоскі, Марат Казлоў... Гэтыя імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, караблёў, піянерскіх дружын і атрадаў. У дакументальных паэмах, якія складаюць зборнік, аўтар расказвае пра подзвіг кожнага з гэтых юных герояў, пра тое, як змагаліся яны з ворагам і ў жорсткай барацьбе аддалі жыццё... Болей »
Кніга лірыкі нямецкага паэта-антыфашыста лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі міру (1952) складзена з твораў напісаных на працягу ўсяго творчага жыцця. У вершах адлюстраваны шлях паэта: ад захаплення экспрэсіянізмам і сімвалізмам да творчага метаду сацыялістычнага рэалізму.... Болей »
На досвітку звычайна ўсё бачыцца найбольш акрэслена — і мінулае, і дзень наступны. Уладзіміру Папковічу ёсць што ўспомніць: партызанскае маленства, пасляваенная сяўба, гады вучобы і працы. Сённяшні дзень паэт ведае дакладна і канкрэтна, бо ён на пярэднім краі жыцця. Інтымная лірыка Уладзіміра Папковіча... Болей »
Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця.... Болей »
Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму... Болей »
Аўтографы — гэта не толькі радкі, пакінутыя на старонках кніг. Шматлікія незабыўныя сустрэчы з цікавымі, неардынарнымі людзьмі, наведванне мясцінаў, што захоўваюць памяць пра іх, — гэта таксама своеасобныя аўтографы, якія ўтрымліваюцца ў архівах аўтара.... Болей »
На жаль, я нічога не ведаю пра аўтарку гэтай не зусім звычайнай прыгоды, якая кранула мяне дабрынёй чалавечых пачуццяў. Таму і пераклаў і са згоды аўтаркі прапаную чытачам КАМУНІКАТУ. (В. Сёмуха, 2003) Гэтая кніжка была перакладзена з нямецкай мовы вядомым беларускім перакладчыкам Васілём Сёмухам і выдадзена... Болей »
Распачаць стварэнне рамана-жыція, прысвечанага не проста незвычайнай жанчыне свету, а святой Апякунцы цэлага народа, падзвігла мяне, думаецца, найперш шматгадовая праца ў Міжнародным жаночым фондзе святой Еўфрасінні Полацкай. Аднак узяцца за пісьменніцкае пяро насмелілася я толькі пасля неардынарнай... Болей »