be

Мастацкая літаратура

Перавал

Перавал


Арабей Лідзія

У кнігу ўваходзяць аповесці і апавяданні, напісаныя ў гады, калі ўжо можна было напісаць пра тое, пра што раней пісаць забаранялася. Так, аповесць "Мокры снег" расказвае пра трагічны лёс пісьменніка, аповесць "Перавал" — пра каханне, перад якім узнікла нечаканая перашкода. Лёс жанчыны, якая страціла... Болей »

Габсэк

Габсэк

Раман
дэ Бальзак Анарэ

Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Трус Паўлюк

У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »

Шамдзін

Шамдзін

Навелы, лірыка
Чарказян Г.

Кніга «Шамдзін» — гэта кніга жыцця, кніга мудрая і светлая, журботная і спадзеўлівая, як і само жыццё. Проза Ганада Чарказяна прытчавая, разумная, акрыленая. Паэзія Ганада Чарказяна афарыстычнал, палкая, узнёслая.... Болей »

Апазнаецца асоба мужчыны...

Апазнаецца асоба мужчыны...

Аповесці
Саламаха Уладзімір

У наш супярэчлівы час няпроста складаецца жыццё асобы, галоўны крытарый існасці якой — дабрыня і чалавечнасць. Аповесць «Перакулены свет» — своеасаблівы фокус, у якім перапляліся лёсы нашых сучаснікау: шафёра, чыноўніка новай хвалі, былой прастытугкі, ахоўніка сталінскага ГУЛАГа, «новага беларуса»... Уласная... Болей »

Мутныя росы

Мутныя росы

Раман
Федасеенка У.

Твор празаіка шматпланавы. Ён ахоплівае працяглы адрэзак часу — ад эпохі калектывізацыі да нашых дзён — і напоўнены вострай жыццёвай і сацыяльнай праблематыкай. Шчыра, задушэуна і з болем, як крык душы па згінуўшай флоры і фауне, гучыць у рамане тэма захавання прыроды і экалогіі, з густам і глыбокім... Болей »

Любімы горад

Любімы горад

Аповесць, апавяданні
Навуменка Іван

Аповесць народнага пісьменніка Ееларусі Івана Навуменкі «ЛІобімы горад», названая словамі папулярнай даваеннай песні, з'яўляецца працягам шырокавядомай трылогіі «Дзяцінства», «Падлетак», «Юнацтва». У кнігу ўвайшлі таксама апавяданні, створаныя аўтарам на імклівай хвалі нашай сучаснасці.... Болей »

Імем Айца і Сына

Імем Айца і Сына

Аповесць, раман
Бондар Таіса

Свет жанчыны, глыбіні жаночай душы, у якіх так дзівосна пераплятаюцца «змяіныя сцежкі» інтуіцыі і здаровы сэнс, закладзены самой прыродай, заўсёды скрупулёзна даследаваўся пісьменніцай Таісай Бондар. Вось і ў новай кнізе яе гераіні пакутуюць і радуюцца, кахаюць і ненавідзяць, імкнучыся ўразумець і прыняць... Болей »

Чорная ружа

Чорная ружа

Казкі
Якавенка Васіль

Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся.... Болей »

Ля трох пуцявін

Ля трох пуцявін

Аповесць, апавяданні
Кадзетава В.

Аповесці і апавяданні Валянціны Кадзетавай уражваюць надзвычай шырокім духоуным, жыццёвым і псіхалагічным спектрам. Кожны яе герой — гэта адметны, своеасаблівы вобраз, які канцэнтруе у сабе яскравыя і выразныя рысы нацыянальнага характару беларуса — сціпласць, шчодрасць душы і бязмежную дабрыню да чалавека.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org