- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася спёка і ля ракі на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала дакучлівая рабізна на вадзе, наставаў час начное рыбалкі. Прыезджыя з горада рыбакі таропка растыкалі па камяністых... Болей »
Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў... Болей »
Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской сядзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. Дзе-нідзе толькі выглядвалі на паверхню яе скупыя адзнакі: вуглавы камень падмурка, прытаптаны бугор бітай цэглы ды дзве гранітныя прыступкі каля былога ўвахода ў сені. Прыпарожныя... Болей »
Агееў толькі прачнуўся, як сон ужо знік; ён зразумеў гэта, хвіліну паляжаў ціха, з заплюшчанымі вачмі, нібы баючыся прагнаць рэшту дрымоты. Некалькі апошніх дзён ён стаў прачынацца рана, калі яшчэ не пачынала світаць і парусінавы верх палаткі чарнеўся па-начному глуха, а навокал ляжала цішыня, якая... Болей »
Зялёная «Пабеда» звярнула з шашы i накiравалася ў лагчынку. Там яна прыкметна збавiла хуткасць, разы два вiхлянулася ў глыбокiх слiзкiх каляiнах i перад самым мастком стала. Шафёр — малады белабрысы хлапчына ў ватоўцы — высунуўся з дзверцаў i, пазiраючы на заднiя колы, даў газ. Але i назад ужо машына... Болей »
Зборнік артыкулаў і рэцэнзій беларускіх і польскіх крытыкаў падрыхтаваны з нагоды 20-годдзя творчай дзейнасці вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва (нар. у 1963 г. у Магілёве). Кніга дае ўнікальную магчымасць прасачыцьмастацкую эвалюцыю пісьменніка, параўнаць рэцэпцыю яго творчасці на радзіме... Болей »
Аўтар ужо вядомы чытачу сваім гістарычным раманам «Меч князя Вячкі». Новы твор пісьменніка — пра малавядомыя старонкі жыцця i княжання Усяслава Полацкага. 1068 год... Стольны Кіеў... Народ паўстаў і, вызва-ліўшы з падземнай турмы Усяслава, абвясціў яго вялікім князем кіеўскім. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць... Болей »
Мілы Дружа! Запрашаем цябе ў чароўнае падарожжа па старонках нашага зборніка. Ты маеш магчымасць апынуцца ў самых незвычайных і казачных гісторыях твайго жыцця, знайсці шмат новых сяброў, прагуляцца па зачараваным лесе, перажыць неверагодныя прыгоды і пачуцці. Апынуцца пад чарамі феяў, залезці на велізарныя... Болей »
У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце.... Болей »
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »