- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты... Болей »
Гарэлкі не п'ю, цыгарэтаў не смалю, а за гэтыя грошыкі кніжачку выдаю. Спрыяй мне, Божа, і надалей. Багатая наша зямля. І таленавітая. Багатая яна на ўсё. І на гумар таксама. Беларускія фалькларысты запісалі і выдалі тысячы розных жартаў, гумарэсак, смяшынак. Шмат якія мясціны нашага краю вывучаны імі... Болей »
Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная... Болей »
Лепшая кніга гутарак і інтэрв’ю – “З апокрыфа ў канон” Алеся Разанава. Літаратурныя нататкі жывога класіка беларускай літаратуры не менш цікавыя за яго авангардную паэзію, хоць, зразумела, адрасаваныя яны спакушанай публіцы. Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях... Болей »
22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся... Болей »
Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць фізічнага... Болей »
Кнігу склалі новыя артыкулы і эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці трох класікаў беларускай літаратуры, што ўяўляюцца яму ў вобразе Трыглава — найвышэйшай гары Славеніі. У прыватнасці, чытач даведаецца пра Янку Купалу як бацьку нацыі... Болей »
Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў... Болей »
Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага... Болей »
У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыцця Янкі Купалы - некалькі дзён падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў. Тэксталагічнай асновай паслужыла падрабязнае, дэталёвае і дыскусійнае асвятленне гэтага дыпламатычнага візіту ў тагачасным... Болей »