- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні... Болей »
Кніга — анталёгія найлепшых тэкстаў, якія зьявіліся ў рубрыцы «100 словаў» на сайце Радыё Свабода ў 2014–2016 гг. Рубрыка набыла вялікую папулярнасьць сярод чытачоў сайту Свабоды, стаўшы дэмакратычнай плятформай для адмену творчым досьведам паміж прызнанымі аўтарамі і пачаткоўцамі.... Болей »
Кнігу складаюць выбраныя фрагмэнты вусных выказваньняў першай у Беларусі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, якія цягам двух дзесяцігодзьдзяў гучалі на хвалях Радыё Свабода.... Болей »
Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая.... Болей »
У кнізе «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі» — дакумэнтальныя споведзі людзей з крымінальным досьведам, удзельнікаў перадачы «Свабода ў турмах», якая выходзіла на Радыё Свабода ў 2011–2017 гг. Калі сабраць усіх зьняволеных у Беларусі разам, атрымаецца невялікі горад са сваімі традыцыямі... Болей »
«Хто ўзарваў менскае мэтро?» – аналіз судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама... Болей »
Выбраныя старонкі папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000–2014).... Болей »
Турэмны дзёньнік Анатоля Лябедзькі – дэталёвае апісаньне пекла, якім стала для палітычных вязьняў «амэрыканка», сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менску, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Фізычны, псыхалягічны, інфармацыйны ціск, зьнявага чалавечай годнасьці бяспраўе, чорныя маскі – усё гэта... Болей »
Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца.... Болей »
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск... Болей »