- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема... Болей »
Так, гэта былі дні поўныя трывогаў, поўныя надзеяў. Была пара прымусовае рэпатрыацыі. Трывога нарастала ахоплівала ўсю чалавечую істоту, каб у міг зьмяніцца безпадстаўнай, але буйнай надзеяй. Бяссонныя, жудасныя ночы навісалі над баракамі прытуліўшыміся да калючых дротаў лягернае абгарожы, над ценямі-людзьмі... Болей »
Дня 14 кастрычніка 1961 году ў Саўт Рывэры, штату Нью Джэрсі ў ЗШПАмэрыкі, памёр Пётра Палягошка, прыхаджанін мясцовай Беларускай Праваслаўнай Царквы імя Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ад пачатку акупацыі Беларусі Савецкай Расеяй у 1917 г. і да 1944 г. ён пражываў на ўсходняй Беларусі. 3 собскага горкага... Болей »
Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных... Болей »
У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху.... Болей »
У Анталогію «Голас волі з-за кратаў» увайшлі апавяданні, вершы, успаміны, дзённікі, нарысы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адбылі альбо працягваюць адбываць зняволенне па палітычна матываваных прысудах. Сярод іх як вядомыя паэты, журналісты, палітычныя дзеячы, так і аўтары, тэксты якіх друкуюцца... Болей »
Дарога Івонкі Сурвіллы – пілігрымка ад стаўпецкага Засульля да канадзкага Таронта, ад дзяўчынкі да выдатнай беларускай мастачкі і Старшыні Рады БНР. Як і кожная дарога жыцьцё Івонкі Сурвіллы перакрыжоўвалася ці зьлівалася са шляхамі выдатных беларусаў, якія з-за акупацыі іх Бацькаўшчыны вымушаныя былі... Болей »
У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага... Болей »
«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця.... Болей »
У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта... Болей »