- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Капыловіч нарадзіўся 02.02.1944 г. у вёсцы Забалацце Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і шафёра і настаўніцы.
У 1962 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1966). Працягваў вучобу ва ўніверсітэце (скончыў у 1967). З 1967 г. - літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». У 1969 г., знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы, трапіў у аўтакатастрофу, стаў інвалідам. Сябра СП СССР з 1981 г.
У друку выступіў з нарысамі ў 1966 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым» (1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988).
Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Я памятаю, як раней падпісваліся па загадзе «зверху», незалежна ад таго, пра што там напісана. А сёння часопіс купяць толькі тады, калі ён цікавы, калі на яго вокладцы — кумір свайго часу. Моладзь цяпер жыве зусім іншым — яны вандруюць па ўсім свеце, жывуць ярка і калярова. А мы навязваем ім старыя традыцыі...... Болей »
Гэта, відаць, з маленства, з тых самых школьных гадоў, адзін з самых хвалюючых тыдняў, — апошні тыдзень жніўня… Пасля некалькіх месяцаў вакацый — наперадзе школа! Сустрэча з сябрамі і самы лепшы букет — любімаму Настаўніку… Як ні дзіўна, але тое трапяткое і ўзнёслае хваляванне не сцёр час. Відаць, у... Болей »
* Змест часопіса за 2007 год. * Метрыка літаратурная. * Часопіс «Полымя» — этапы творчага станаўлення. «Круглы стол» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. * АР-СЯРГІ Вячаслаў, Расставанне. Унізе. «Юнона і Авось». Акварэль. Лабірынт. Боль. Антонімы зімы. Мядзведжае заляцанне. * АЎСЯННІКАВА... Болей »