- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксей Карпюк, нарадзіўся 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.
Скончыў два класы польскай гімназіі ў Вільні. У 1939-1941 гг. вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. У час выканання дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 г. уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 г. быў камандзірам партызанскага атрада імя К.Каліноўскага на Гарадзеншчыне. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены. Скончыў аддзяленне ангельскай мовы Гарадзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана (1949-1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951-1953), у Гарадзенскім педінстытуце (1953-1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955-1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 г. - загадчык агенцтва «Інтурыст» (Горадня), з 1965 г. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 г. - упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977-1981 гг. - дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Горадні, з 1978 г. - зноў сакратар абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам ордэна «Віртуці Мілітары» (Польшча).
Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Памёр 14.07.1992 г.
У друку дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце». Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах у 1980 г. і 1990-1991 гг.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».
Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку... Болей »
Повесть лауреата литературной премии им. И. Мележа белорусского писателя Алексея Карпюка рассказывает о любви сына белорусского крестьянина Янки Бартошевича и Дануты Янковской, дочери генерала, автор показывает всю сложность и противоречивость политической и социальной обстановки в буржуазной Польше... Болей »
Раман “Карані” – пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць... Болей »
Тытульная аповесць кнігі – гісторыя сужонскай здрады, якая ў выніку прыводзіць да трагедыі. Паспяховая, на першы погляд, сям’я, якой зайздросцяць практычна ўсяго. Ён — вучоны, яна — настаўніца. Дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах... Болей »
Кніга складаецца з двух частак – у першай аповесць, якая дала загаловак усяму зборніку, у другой – замалёўкі са штодзёнага жыцця – “нявыдуманыя гісторыі”. У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы... Болей »
Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць... Болей »
Другі том двухтомніка выбраных твораў Аляксея Карпюка складае раман-быль “Вершалінскі рай”. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Чытач пазнаёміцца з дамарошчаным прарокам Альяшам Клімовічам, які стварыў секту, ўцягнуўшы ў яе не толькі мясцовых... Болей »
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам... Болей »
Я — настаўніца. У мяне двое дзетак, муж ледзь не пісьменнік. Апошні час я пачынаю любіць вершы. Вучыць на памяць няма калі, таму запісваю іх на паперу, вешаю над ложкам, а перад сном прабягу вачыма па радках — і праз некалькі дзён, глядзіш, яны ўжо моцна сядзяць у галаве. Слабасці сваёй крыху саромеюся... Болей »
Мая вёска завецца Страшава. У ёй сорак восем двароў, раскіданых на пяцістах гектарах, або пяці кіламетрах квадратовых,— каля лесу Ліпнікі. За страшаўскімі хлявамі праз рачулку перакінута дубовая кладка. На груба абчасанай і набрынялай гэтай бэльцы чарнелі выразанае прозвішча, праваслаўны крыж і дата... Болей »