- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў напісана шмат. Але і «белых плям» засталося нямала, Адной з прычын гэтага была недаступнасць архіўных матэрыялаў. Нават і цяпер, калі архівы ў большасці сваёй адкрыты, справа для беларускіх даследчыкаў не палепшылася—самі архівы засталіся за межамі нашай дзяржавы. Аўтару, доктару гістарычных навук, у свой час пашчасціла выявіць у маскоўскіх архівах шмат дакументаў з закрытых фондаў. Яны, аб'ектыўныя сведчанні ваенных падзей, склалі аснову гэтай кнігі. У ёй паказаны не толькі перамогі Чырвонай Арміі, але і яе няўдачы, прыведзены баявыя страты нашых войск. Шырокаму колу чытачоў.