- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маўчанне - таксама мова, калі час напаўняецца і пустаслоўем і няшчырасцю. Няўдзел - таксама дзея ва ўмовах усеахопнага, схаванага пад маскаю дабрастойнасці злачынства. Сённяшняя акупацыя Беларусі - гэта не інтэрвенцыя. Дыктатараў-захопнікаў замянілі пілсудскія собскае гадоўлі - свае ўласныя вырадкі. Сённяшняя акупацыя Беларусі - у вынішчэнні нацыянальнае духоўнасці, у адчайных і марных спробах аскацініць беларуса, загнаць у стойла, пазбавіўшы яго роднай культуры, мовы продкаў, творчае волі, павярнуўшы яго на шлях маны і крывадушша. (фрагмент)