- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Для вызначэння асноўных накірункаў, пабудовы дзейснай праграмы, тэарэтычнага забеспячэння i практычнай рэалізацыі працэсаў нацыянальна-культурнага развіцця нацыянальных меншасцей Беларусі выключна важнае значэнне набывае распрацоўка адпаведнай Канцэпцыі. Бо, не маючы зыходнай тэарэтычнай асновы, рэфармаваць сферу міжнацыянальных зносін практычна немагчыма. Сітуацыя ўскладняецца адсутнасцю спроб распрацоўкі Канцэпцыі ў папярэдні перыяд, а такеама тым, што падобныя праекты ў суседніх з Беларуссю краінах знаходзяцца яшчэ ў стадыі падрыхтоўкі.