- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія прысвечана гістарычнай інтэрпрэтацыі археалагічных матэрыялаў, атрыманых падчас шматгадовых раскопак паселішча ў в. Гарадзішча Пінскага раёна. Ахарактарызаваны этапы яго засялення ад эпохі фінальнага палеаліту да Новага часу. Паказана, что найбольшага росквіту паселішча дасягае ў ІХ – пачатку ХІ ст., калі яно становіццаа значным гандлёвым і рамесніцкім цэнтрам на Палессі. Істотную ролю ў сацыяльным і эканамічным жыцці жыхароў паселішча адыграла яго месцазнаходжанне на адным з ключавых адрэзкаў воднага гандлёвага шляху з Прыбалтыкі ў Візантыю і арабскі Усход. Публікуемыя матэрыялы істотна напаўняюць крыніцазнаўчую базу для вывучэння старажытнай гісторыі Беларусі. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі.