![]() |
![]() |
Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаван... Болей »
УсеагульнаяДэкларацыя лінгвістычных правоў — дакумент складаны і доўгі. Дый яно не магло быць іначай з увагі на складанасць самой праблемы і імкненне як мага дэмакратычней спалучыць у ёй меркаванні, выказаныя шматлікімі асобамі і арганізацыямі з усяго свету. Кароткае рэзюмэ, якое тут прапануецца, закліканае адказаць на некаторыя асноўныя пытанш па гэтай Дэкларацыі, такія як: Якім чынам яна была складзеная? Хто ў гэтым прымаў удзел? Нако... Болей »
10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый зацвердзіла і абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, поўны тэкст якой прыведзены на гэтых старонках. Прыняўшы гэта рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў — членаў Арганізацыі абнародаваць тэкст Дэкларацыі і зрабіць усё магчымае для "яе распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння, галоўным чынам у школах і іншых навучал... Болей »
У кнізе расказваецца пра жыццё і дзейнасць вучонага-гісторыка, вядомага палітыка 20-х гадоў Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
16-га гэрвеня 1955 г. пасьля доўгай і цяжкай хваробы памёр у Нью Ёрку Васіль Рагуля — былы беларускі пасол і сэнатар польскага парляманту ў 1920-1930 гадох. Ужо на эміграцыі, у часе прабываньня ў Бэльггі, ён напісаў успаміны, якія гэтым аддаю ў рукі беларускага грамадзтва. Палажэньню беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі ў межах польскае дзяржавы ў пэрыяд 1920-1939 гадоў, ягонаму змаганьню за эканамічныя, культурныя і нацыяналь... Болей »
«Успаміны» Васіля Рагулі — цікавы дакумант свайго часу. Яны ўводзяць нас у атмасфэру заходнебеларускай рэчаіснасьці 20-ых гадоў. Перад намі жывыя малюнкі побыту, а таксама палітычнай барацьбы паміж рознымі партыямі й грамадзкімі арганізацыямі па выбарах у сейм Рэчы Паспалітай. Дэпутатам ад беларусаў і быў аўтар «Успамінаў». Піша ён дакладна й шчыра, жывой гутарковай мовай, даючы характарыстыкі людзям, якія займалі самае рознае становішч... Болей »
Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі” чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым... Болей »
Менскае выдавецтва "Лімарыюс" распачало новую кніжную сэрыю пад назвай "Беларуская мэмуарная бібліятэка". У ёй ужо выйшлі ў сьвет дзьве кнігі – "Успаміны пасла" Аляксандра Стагановіча і "Ўспаміны даэміграцыйнага пэрыяду 1805-1831 гадоў" Яўстаха Янушкевіча. Архіў апошняга – патомнага беларускага шляхціча і паўстанца – адшукала ў Ягелёнскай бібліятэцы ў Кракаве гісторык, дацэнт БДУ Вольга Гарбачова Болей »
Дня 14 кастрычніка 1961 году ў Саўт Рывэры, штату Нью Джэрсі ў ЗШПАмэрыкі, памёр Пётра Палягошка, прыхаджанін мясцовай Беларускай Праваслаўнай Царквы імя Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ад пачатку акупацыі Беларусі Савецкай Расеяй у 1917 г. і да 1944 г. ён пражываў на ўсходняй Беларусі. 3 собскага горкага дасьведчаньня ён поўнасьцю пазнаў бальшавіцкую ўладу. На твары гэтага ціхага і спакойнага чалавека была выпісана бездань прасьледаў, пакут... Болей »
Як шмат чаго мы не ведаем. У тым ліку і пра рукапісы людзей, якія захоўваюцца ў прыватных архівах. А што яны існуюць пацвярджае і гэта кніга, якую ты, шаноўны чытач, трымаеш у сваіх руках. Лёс гэтага рукапісу па-свойму цікавы і ўнікальны. Напісаны ў першай палове 70-х гадоў мінулага стагоддзя і разлічаны, у першую чаргу, на нашчадкаў і блізкіх, ён урэшце рэшт пабачыў свет у выглядзе кнігі. Дзякуючы ізноў жа родным і сваякам яе аўтара Ул... Болей »