- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Актуальнасць тэмы даследавання. Даследаванне духоўнай спадчыны беларускага народа, укладу яго прадстаўнікоў у скарбніцу нацыянапьнай і сусветнай культуры заўсёды выступала важнейшай задачай нашай навуковай і творчай інтэлігенцыі. На сучасным узроўні гістарычнай свядомасці беларускага грамадства і развіцця гуманітарных навук патрэбны такі падыход да аналізу літаратурных з'яў мінулага, пры якім творчасць асобных пісьменнікаў, ідэйна-філасофская і жанрава-стылістычная спецыфіка іх твораў раскрываліся б у кантэксце светапоглядных, ідэалагічных і грамадска-палітычных рэалій колішняга жыцця. У літаратурным працэсе XVI - першай паловы XVII стст. значнае месца займалі творы рэлігійнага характару, што вымагае асаблівага стаўлення даследчыка: для аўтараў падобных помнікаў характэрны спецыфічныя ўяўленні пра эстэтычны і маральны ідэал, своеасаблівая тэматыка творчасці і спосабы пастаноўкі і вырашэння актуальных для той эпохі праблем, адрозныя ад сучасных вартасныя арыентацыі, логіка разважанняў, структура мастацкага вобразу і г. д. (фрагмент)