Багдановіч Янка, На жыццёвым шляху

На жыццёвым шляху

Успаміны

Багдановіч Янка

Надзвычай цікавым, бурлівым жыццём жыла беларуская Вільня ў міжваенным часе. Сведка і актыўны ўдзельнік беларускага культурнага жыцця ў Вільні 20-30-х гг., беларускі выдавецкі работнік і журналіст Янка Багдановіч у сваёй кнізе дзеліцца ўспамінамі пры перажытыя гады, пра дзейнасць Віленскай беларускай гімназіі, Друкарні імя Францішка Скарыны, пра выпрабаванні і пакуты, пра пасляваенную працу ў віленскіх школах. Болей »


Акулін Эдуард, На Каляды

На Каляды

містэрыя ў 4-х актах, паводле народнага

Акулін Эдуард

Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў, захаваліся ў фальклоры, у песнях, казках, прыказках і прымаўках. Каляды – гэта таксама тэатральныя прадстаўленні – Батлейкі, каляд... Болей »


Быкаў Васіль, На крыжах

На крыжах

Выступленні, артыкулы, інтэрв'ю

Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступлеппі, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Калубовіч Аўген, На крыжовай дарозе

На крыжовай дарозе

Творы з эміграцыі

Калубовіч Аўген

У зборнік Аўгена Калубовіча ўвайшлі найбольш значныя творы: «На крыжовай дарозе» — успаміны аўтара пра асабіста перажытае ў сталінскіх лягерох; «Айцы» БССР і іхны лес» і «Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры» — пра цяжкі шлях станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці й культуры. Болей »


Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. І., На пераломе эпох: Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917-1920 гг.)

На пераломе эпох: Станаўленне беларускай дзяр...

Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. І.

У кнізе раскрываецца цяжкі і складаны працэс сганаўлення беларускай дзяржаўнасці, паказваецца, якую ролю ў ім адыгрывалі палітычныя партыі і арганізацыі, дзеячы рознай палітычнай арыентацыі. Змяшчаюцца біяграфічныя звесткі аб 40 выдатных палітычньк і нацыянальных дзеячах Беларусі, прыводзяцца ў якасці дадатка новыя дакументальныя матэрыялы. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Радзім... Болей »


Сарокін А.М., На ростанях айчыннай гісторыі

На ростанях айчыннай гісторыі

Беларуская вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917-1990-я гады)

Сарокін А.М.

Разглядаюцца вузлавыя праблемы аграрных пераўтварэнняў і сацыяльна-эканамічных зрухаў у беларускай «паслякастрычніцкай» савецкай вёсцы, эканамічны, палітычны, арганізацыйны і прававы характар іх угоіыву на лёс сельскага насельніцтва. Кніга характарызуецца не толькі арыгінальнасцю падыходаў да асэнсавання падзей мінулага, высвятленнем іх сутнасных сувязей з сучаснасцю, але і ўдакладненнем ведаў па разглядаемых пытаннях. Адрасуецца выклад... Болей »


Смольскі Рычард, На скрыжаванні

На скрыжаванні

Тэатр у працэсах станаўлення і развіцця гістарычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў

Смольскі Рычард

У рабоце даследуюцца асноўныя этапы станаўлення беларускага тэатра. яго мастацкія прынцыпы і традыцыі ў рэчышчы развіцця нацыянальнай і гістарычнай самасвядомасці народа. Аналізуецца творчы вопыт майстроў сцэны ў адлюстраванні гістарычнага мінулага, абагульняецца роля тэатра ў сістэме сучаснай мастацкай культуры. Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца праблемамі культуры. Болей »


На суд гісторыі

На суд гісторыі

Успаміны. Дыялогі

У кнізе сабраны ўспаміны, дыялогі, гутаркі з людзьмі, якіх лёс закінуў далёка ад радзімы, але сэрцам яны засталіся з роднай Бацькаўшчынай. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адкрываюць чытачу свае пачуцці, сваю тугу, свае думкі і погляды. Аддаюць іх на суд чытача, на суд гісторыі. Большасць матэрыялаў, змешчаных у зборніку, ніколі не друкавалася ў Беларусі. Аўтары выказваюць свае меркаванні, свае погляды і думкі ў адносінах да знакамітых... Болей »


Сокал Васіль, На хвалях часу

На хвалях часу

(летапіс)

Сокал Васіль

Кніга ўспамінаў аўтарства Васіля Сокала – сапраўдны леапіс ляхавіцкай вёскі Зубелявічы. Гэтая кніга стала спараўднай працай усяго жыцьця чалавека, які зьвязаў яго з роднай вёскай. Нарадзіўшыся ў 1921 годзе Васіль Сокал па-сапраўднаму як летапісец апісаў падзеі і зьмены зьвязаныя з роднай вёскай цягам трох чвэрцяў стагодзьдзя. Беларуская вёска, якая трымалася сваёй традыцыі праз доўгія гады русыфікацыі і палянізацыі, сутыкнулася пас... Болей »


Наваградскія чытанні, IV

Наваградскія чытанні

Матэрыялы навуковай канферэнцыі да 950-годдзя г. Наваргудка і 400-годдзя герба корада

Важную для грамадства справу робяць краязнаўцы Наваградчыны. Мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, бадай, адзіны на ўсю Беларусь такога рангу, які ўдала распачаў і рэгулярна праводзіць канферзнцыі, выдае гістарычныя матэрыялы. У чацвёртым выпуску "Наваградскіх чытанняў" (22.09.1995, г. Навагрудак) цікавыя матэрыялы па гюторыі, краязнаўству, музеялогіі прадставілі навукоўцы і практыкі з усёй Беларусі, адзін - з Польшчы. Думаем, асабліва с... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258]   Наступная   Апошняя